Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Сак 2021

Беларусь разлічвае нарасціць пастаўкі ў буйнейшую па колькасці насельніцтва правінцыю Пакістана

Беларусь разлічвае нарасціць пастаўкі ў буйнейшую па колькасці насельніцтва правінцыю Пакістана
Фота з архiва

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Мяцеліца наведаў сталіцу буйнейшай па колькасці насельніцтва правінцыі Пенджаб горад Лахор. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі.

Адбылася сустрэча пасла з губернатарам правінцыі Мухамадам Сарварам. Яму перададзена запрашэнне наведаць з візітам Мінскую і Магілёўскую вобласці - рэгіёны-партнёры Пенджаба.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі таксама правёў серыю сустрэч, накіраваных на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння з пакістанскай правінцыяй. Ён правёў перагаворы з кіраўніцтвам муніцыпалітэта і гандлёва-прамысловай палаты горада, мясцовых кампаній, асацыяцый прамыслоўцаў, перапрацоўшчыкаў малочнай прадукцыі, а таксама аднаго з вядучых медыцынскіх цэнтраў Пакістана Chughtai Labs.

Абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі і фармацэўтыкі, уключаючы перспектывы нарошчвання паставак беларускай прадукцыі ў Пенджаб.

Узаемадзеянню паміж ВНУ была прысвечана сустрэча пасла з віцэ-канцлерам Універсітэта Пенджаба прафесарам Ніязам Ахмадам Ахтарам. Бібліятэцы ўніверсітэта перададзены ў дар кнігі аб гісторыі і культуры Беларусі, для якіх будзе выдзелена асобная тэматычная секцыя.

Андрэй Мяцеліца таксама наведаў Лахорскі інжынерна-тэхналагічны ўніверсітэт, дзе абмеркаваў з яго віцэ-канцлерам прафесарам Саідам Мансурам Сарварам шляхі рэалізацыі падпісанага ў кастрычніку 2016 года пагаднення аб супрацоўніцтве гэтай ВНУ з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам. На сустрэчы ішла размова і аб актывізацыі акадэмічнага абмену, правядзення анлайн-лекцый. Акрамя таго, пасол пабываў у агульнаадукацыйнай сярэдняй школе Лахора, паразмаўляў з педагогамі і вучнямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі