Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Чэр 2013

Беларусь разлічвае на паглыбленне інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Фінляндыяй і Швейцарыяй

27 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на паглыбленне інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Фінляндыяй і Швейцарыяй. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў гэтых краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пытанні развіцця ўзаемаадносін з краінамі Еўропы нязменна знаходзяцца ў цэнтры ўвагі беларускага боку.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Фінляндыя з'яўляецца ключавым гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі ў Паўночнай Еўропе. "У нас мноства агульных інтарэсаў, аб'ектыўная ўзаемная зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва па шэрагу канкрэтных напрамкаў. Мы чакаем прыцягнення фінляндскіх інвестыцый і тэхналогій у такія перспектыўныя сферы, як энергетыка, дрэваапрацоўка, машынабудаванне, будаўніцтва і банкаўска-крэдытны сектар", - сказаў Прэзідэнт. Пры гэтым ён адзначыў, што актыўнасць кантактаў відавочна не адпавядае аб'ектыўным патрэбнасцям бакоў.

"Мы вельмі разлічваем, што ўзважаная пазіцыя Фінляндыі, накіраваная на падтрыманне стабільнасці, актыўнага супрацоўніцтва і добрасуседства ў Балтыйскім рэгіёне, будзе садзейнічаць паглыбленню канструктыўнага дыялогу паміж нашымі краінамі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў свой час Беларусь і Фінляндыя пачалі рэалізоўваць праграму па развіццю выкарыстання нетрадыцыйных крыніц паліва. "Хацелася б, каб у нас была доўгатэрміновая праграма. Мы гатовы закупляць у вас абсталяванне. Трэба дамаўляцца і пашыраць наша супрацоўніцтва. Мы вельмі зацікаўлены ў вашым вопыце гаспадарання, арганізацыі сваёй краіны, пачынаючы ад спорту і заканчваючы эканомікай", - прапанаваў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацвердзіў, што Беларусь настроена на развіццё поўнамаштабнага ўзаемадзеяння са Швейцарыяй. "У апошнія гады дзелавое супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі атрымала новы імпульс. На тэрыторыі Беларусі рэалізуецца шэраг швейцарскіх інвестыцыйных праектаў. Няхай іх поспех стане залогам далейшага паглыблення нашых кантактаў. І тут трэба рухацца далей. Перспектыўнымі сферамі бачацца прамысловасць, навука і інавацыі, крэдытная сфера, культура і турызм", - адзначыў беларускі лідар.

Гаворачы аб супрацоўніцтве са Швейцарыяй, кіраўнік дзяржавы прывёў прыклад стварэння ў Беларусі сумеснага сучаснага прадпрыемства па вытворчасці электрапаяздоў і трамваяў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі