Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Крс 2020

Беларусь разлічвае атрымаць у красавіку 2 млн т нафты па цане каля $4 за бараль

Беларусь разлічвае атрымаць у красавіку 2 млн т нафты па цане каля $4 за бараль
Фота з архiва

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае атрымаць 2 млн т расійскай нафты па цане каля $4 за бараль. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння, думаю, "Белнафтахім" завершыць перагаворы з расійскімі кампаніямі аб пастаўках нафты на красавік. Мы разлічваем атрымаць 2 млн т", - праінфармаваў прэм'ер.

Сяргей Румас падкрэсліў, што пастаўкі будуць ажыццяўляцца без прэмій. "Жорсткая і паслядоўная ўстаноўка кіраўніка дзяржавы аб куплі расійскай нафты без прэміі ў цане вытрымліваецца ўрадам. Вынікам гэтай пазіцыі з'яўляецца цана, па якой мы будзем купляць нафту ў красавіку з Расійскай Федэрацыі - каля $4 за бараль", - сказаў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі