Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Dec 2020

Беларусь разглядае сельгаспрадукцыю як новы драйвер экспарту ў Кітай - Снапкоў

Беларусь разглядае сельгаспрадукцыю як новы драйвер экспарту ў Кітай - Снапкоў

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разглядае пастаўкі сельгаспрадукцыі ў Кітай як новы драйвер экспарту. Аб гэтым заявіў сёння на пасяджэнні Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве першы намеснік прэм'ер-міністра, старшыня беларускай часткі камітэта Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гандлёвым супрацоўніцтве з Кітаем адзначу станоўчую дынаміку, звязаную са змяненнем структуры беларускага экспарту: пашыраецца таварная наменклатура, зніжаецца залежнасць ад экспарту калійных угнаенняў. Паступальна павялічваецца аб'ём паставак у Кітай беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі, якую мы разглядаем у якасці новага драйвера нашага экспарту", - сказаў Мікалай Снапкоў.

У развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва краін на бліжэйшую перспектыву першы віцэ-прэм'ер акрэсліў шэраг прыярытэтаў, сярод якіх актыўнае развіццё экспарту беларускай прадукцыі ў Кітай, пашырэнне допуску на рынак КНР новых катэгорый беларускай ялавічыны, хутчэйшая акрэдытацыя беларускага сухога дзіцячага харчавання, павелічэнне квоты на пастаўку цукру ў Кітай.

У якасці прыярытэтаў разглядаюцца выкарыстанне электронных гандлёвых пляцовак як перспектыўнага механізма двухбаковага гандлю, уключэнне беларускай прадукцыі ў дзяржрэзервы КНР, стварэнне на тэрыторыі Кітая сумесных вытворчасцей для перапрацоўкі беларускай сыравіны, спрашчэнне гандлёвых працэдур і ўстараненне гандлёвых бар'ераў, аптымізацыя механізмаў фінансавых разлікаў.

Беларусь разглядае сельгаспрадукцыю як новы драйвер экспарту ў Кітай - СнапкоўУ будучым годзе Кітай прыме чарговы пяцігадовы план развіцця. "Упэўнены, што мы маглі б звязаць яго са стратэгіяй развіцця Беларусі, вызначыўшы сферы найбольш эфектыўнага ўзаемадзення, якія стануць лакаматывам эканамічнага развіцця дзвюх краін", - адзначыў Мікалай Снапкоў.

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" ужо зарэгістравана 67 рэзідэнтаў з 14 краін. Агульная сума заяўленых інвестыцый - $1,2 млрд. "Нягледзячы на дасягнутыя добрыя вынікі, нам недапушчальна збаўляць тэмпы, неабходна пастаянна шукаць новыя шляхі развіцця, - падкрэсліў Мікалай Снапкоў. - Цяпер мы павінны пачаць рэалізацыю другога этапу будаўніцтва "Вялікага каменя" і без прамаруджання запусціць важныя для падтрымкі парка праекты па будаўніцтве другой падстанцыі, жылога арэнднага комплексу на 172 кватэры, аўтастанцыі, а таксама па пастаўцы 8 электробусаў". Ён выказаў надзею на падтрымку парка без прывязкі да іншых узгодненых бакамі праектаў.

Паводле ацэнкі першага віцэ-прэм'ера, на новы ўзровень паступова выходзіць фінансава-крэдытнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. У Беларусі створаны асаблівыя прававыя ўмовы для работы Кітайска-беларускага інвестыцыйнага фонду, прадугледжаны шэраг падатковых ільгот. Мікалай Снапкоў запрасіў кітайскія кампаніі да работы з фондам. Паводле яго слоў, у бягучых жорсткіх эканамічных умовах у Беларусі плануецца рэалізаваць комплексны праект фінансавай устойлівасці і павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва. Беларускі бок спадзяецца ў сувязі з гэтым і на падтрымку Кітая.

Беларусь разглядае сельгаспрадукцыю як новы драйвер экспарту ў Кітай - СнапкоўМікалай Снапкоў падзякаваў Кітаю за прадастаўленую Беларусі бязвыплатную тэхнічную дапамогу на важнейшыя сацыяльна арыентаваныя праекты. Цяпер партфель праектаў уключае будаўніцтва сацыяльнага жылля, двух спартыўных аб'ектаў, падтрымку індустрыяльнага парка. Ён выказаў упэўненасць, што Дзяржаўнае агенцтва міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва завершыць неабходныя працэдуры па падпісанні ўзгодненага бакамі міжурадавага пагаднення для запуску трэцяга этапу будаўніцтва сацыяльнага жылля ў Беларусі.

Першы намеснік прэм'ер-міністра пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку прадаўжаць аздараўленне і лячэнне кітайскіх дзяцей у Беларусі пасля паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі.

Мікалай Снапкоў звярнуў увагу: нягледзячы на тое, што пандэмія паўплывала на турыстычны сектар, краіны не спынілі авіязносіны. "У гэты складаны перыяд наяўнасць авіярэйса як ніколі пацвердзіла сваю неабходнасць і эфектыўнасць. Мы прадаставілі тысячам грамадзян з усяго свету магчымасць бяспечна вярнуцца дадому. Відавочна, што неабходна пашыраць прамыя палёты паміж дзвюма краінамі як на аснове ўжо існуючага рэйса Пекін - Масква, так і за кошт адкрыцця новых маршрутаў", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі