Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Кст 2014

Беларусь разгледзіць магчымасць стварэння ў Сібіры вытворчасцей па зборцы сельгастэхнікі

23 кастрычніка, Новасібірск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова разгледзець магчымасць стварэння ў Сібіры сумесных вытворчасцей па зборцы сельскагаспадарчай тэхнікі. Аб гэтым паведаміў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка ў час форуму дзелавога супрацоўніцтва, які прайшоў 22 кастрычніка ў Новасібірску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час форуму губернатар Новасібірскай вобласці Уладзімір Гарадзецкі адзначыў: вобласць разглядае супрацоўніцтва з Беларуссю як стратэгічна важнае і адным з перспектыўных напрамкаў развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння лічыць стварэнне сумеснай вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі.

Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, цяпер наспявае неабходнасць стварэння ў Сібіры вытворчасцей па зборцы

збожжа- і кормаўборачных камбайнаў. Аднак для таго, каб Беларусь пайшла на стварэнне зборачных вытворчасцей у гэтым рэгіёне, неабходны пэўныя ўмовы. У прыватнасці, павінны быць адпрацаваны лагістыка, схемы субсідзіравання тэхнікі.

"Што датычыцца прыходу да нас, то мы, я лічу, стварылі суперумовы для інвестараў", - дадаў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі.

З 19 па 23 кастрычніка праходзяць Дні Беларусі ў Сібіры. Праграма даволі шырокая і прадугледжвае шэраг буйных мерапрыемстваў. Так, 21 кастрычніка ў Новасібірску адкрылася нацыянальная выстаўка Рэспублікі Беларусь з дэманстрацыяй прадукцыі вядучых прадпрыемстваў (ААТ "МТЗ", "МАЗ", "БелАЗ", "Амкадор", "Гомсельмаш", "Гомельдрэў", ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў", ААТ "Магілёўліфтмаш" і іншых) і заключэннем кантрактаў па рэалізацыі такой прадукцыі. Таксама гэтымі днямі прайшлі круглыя сталы па розных напрамках двухбаковага ўзаемадзеяння, канферэнцыі па навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве на базе Сібірскага аддзялення Расійскай акадэмі навук. Напярэдадні адбыўся канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі