Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Сак 2015

Беларусь ратыфікавала пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне па будаўніцтве БелАЭС

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ратыфікавала пратакол аб унясенні змяненняў у беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве ў рэспубліцы атамнай станцыі ад 15 сакавіка 2011 года. Адпаведны закон нумар 246-З ад 10 сакавіка апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пратакол аб унясенні змяненняў, падпісаны ў Маскве 23 снежня 2014 года, ратыфікаваны 25 лютага на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Як раней адзначыў міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык, унясенне змяненняў у пагадненне дасць магчымасць, у прыватнасці, аператыўна абменьвацца інфармацыяй, неабходнай для распрацоўкі праектнай дакументацыі і стварэння сістэмы фізічнай абароны (СФА), а таксама забяспечыць якаснае і своечасовае выкананне работ па стварэнні СФА за кошт дзяржаўнага экспартнага крэдыту Расіі, які выдзяляецца для будаўніцтва БелАЭС. Акрамя таго, вырашаны шэраг тэхнічных пытанняў.

Кіраўнік ведамства звярнуў увагу, што тэрміны ўводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС змяняцца не будуць.

Пры заключэнні генеральнага кантракта на будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ад 18 ліпеня 2012 года бакі прынялі рашэнне аб уводзе ў эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС у 2018 годзе, другога - у 2020-м. Гэтыя тэрміны зафіксаваны ва ўказе ад 2 лістапада 2013 года нумар 499 "Аб будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі".

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "АБЭ".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс