Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Май 2021

Беларусь распрацоўвае план мерапрыемстваў па мінімізацыі наступстваў увядзення ЕС вугляроднага падатку

Беларусь распрацоўвае план мерапрыемстваў па мінімізацыі наступстваў увядзення ЕС вугляроднага падатку
Фота з архiва

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі распрацоўваецца план мерапрыемстваў па мінімізацыі наступстваў для эканомікі краіны ў сувязі з увядзеннем ЕС вугляроднага падатку. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення рэгулявання ўздзеяння на атмасфернае паветра, змяненне клімату і экспертызы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Інчына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зусім новая тэма для Беларусі, якая цяпер знайшла сваю актуальнасць, - гэта тое, што парламент Еўрасаюза ў сакавіку прыняў рэзалюцыю аб механізме трансгранічнага вугляроднага рэгулявання. Еўрасаюз яшчэ не выдаў нам канчатковага механізма па рэгуляванні вугляроднага імпарту, але парламент прагаласаваў ужо за ўвядзенне вугляроднага падатку на выкіды вуглякіслага газу. Падаткам будуць абкладацца ўсе тавары, якія імпартуюцца ў ЕС. Гэты падатак закране сектары энергетыкі, а таксама такія энергаёмістыя прамысловыя вытворчасці, як выпуск цэменту, сталі, паперы, кардону, алюмінію, і сферы нафтаперапрацоўкі", - расказала начальнік упраўлення.

Паводле яе інфармацыі, у Расіі папярэдне падлічылі ўрон, які панясе эканоміка краіны пры ўвядзенні гэтага падатку, і склаў ён каля 7 млрд еўра за год. "У сувязі з гэтым ва ўсёй сусветнай супольнасці робяцца пэўныя крокі, у тым ліку і ў Беларусі. На гэты час мы стварылі міжведамасную рабочую групу па распрацоўцы стратэгіі плана работы па зніжэнні вуглеродаёмістасці сектараў эканомікі. Мы з'яўляемся каардынатарам гэтай групы, таксама туды ўвайшлі ўсе зацікаўленыя міністэрствы, канцэрны, абласныя выканаўчыя камітэты", - расказала Наталля Інчына.

"Практычна ўзгоднены з усімі зацікаўленымі бакамі план мерапрыемстваў па мінімізацыі наступстваў для эканомікі Беларусі ў сувязі з увядзеннем ЕС вугляроднага падатку. Літаральна на наступным тыдні мы гэты папярэдні план унясём на зацвярджэнне ва ўрад і будзем далей дзейнічаць згодна з гэтым планам", - падкрэсліла прадстаўнік Мінпрыроды.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі