У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Снж 2014

Беларусь прыме ўдзел у рэалізацыі будаўнічых праектаў у Калінінградскай вобласці

16 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь прыме ўдзел у рэалізацыі будаўнічых праектаў у Калінінградскай вобласці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе рэгіянальнага ўрада па выніках праведзенага 15 снежня візіту ў Калінінград беларускай дэлегацыі на чале з міністрам архітэктуры і будаўніцтва Анатолем Чорным.

"У ходзе праведзеных перагавораў бакі вызначыліся з прыярытэтнымі напрамкамі супрацоўніцтва, - адзначылі ў прэс-службе. - У першую чаргу гэта падрыхтоўка да чэмпіянату свету па футболе 2018 года і ўдзел у іншых будаўнічых праектах".

Беларуская дэлегацыя наведала буйнейшыя будаўнічыя пляцоўкі рэгіёна, дзе маглі б спатрэбіцца беларускія тэхналогіі, вопыт і кваліфікаваныя спецыялісты. У прыватнасці, яна пабывала ў Музеі сусветнага акіяна, дзе вядзецца глабальная рэканструкцыя з будаўніцтвам новых карпусоў з прымяненнем складаных архітэктурных і канструкцыйных рашэнняў, а таксама на будпляцоўцы стадыёна, дзе пройдуць матчы чэмпіянату свету па футболе.

"Сёння мы азнаёміліся з вялікімі планамі, якія ставіць перад сабой Калінінградская вобласць і яе будаўнічы комплекс па ўзвядзенні сацыяльна значных аб'ектаў. Аб'екты складаныя, аднак мы гатовы падзяліцца сваім вопытам і прыняць удзел у іх будаўніцтве. На працягу студзеня сфарміруем дарожную карту канкрэтных сумесных дзеянняў", - сказаў Анатоль Чорны.

Як адзначыў намеснік старшыні ўрада Калінінградскай вобласці Юрый Федзяшоў, бакі вызначыліся з супрацоўніцтвам па трох асноўных напрамках. "Першы - праектаванне. У Рэспубліцы Беларусь вельмі моцныя арганізацыі і высокакваліфікаваныя спецыялісты, - сказаў ён. - Таксама дамовіліся аб супрацоўніцтве ў сферы будаўнічай індустрыі на ўзаемавыгаднай аснове. І, вядома ж, намецілі планы адносна ўдзелу беларускіх прадпрыемстваў у буйнейшых будаўнічых праектах, што рэалізуюцца на тэрыторыі Калінінградскай вобласці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску