Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Май 2018

Беларусь прыме ўдзел у міжнародным форуме "Атамэкспа" ў Сочы

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыме ўдзел у Х Міжнародным форуме "Атамэкспа-2018", які пройдзе з 14 па 16 мая ў Сочы, паведамляе БЕЛТА.

Мерапрыемствы форуму па традыцыі наведаюць прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства энергетыкі і Беларускай атамнай электрастанцыі. На стэндзе БелАЭС будзе прадэманстраваны ход рэалізацыі праекта па будаўніцтве станцыі ў Астраўцы.

Ключавой тэмай "Атамэкспа" ў гэтым годзе стане "Глабальнае партнёрства - агульны поспех". Трохдзённая дзелавая праграма юбілейнага форуму ўключае больш за 20 мерапрыемстваў - пленарную і панэльныя дыскусіі, круглыя сталы, прэзентацыі. У прыватнасці, на круглым стале "Развіццё кампетэнцый для краін-навічкоў і краін, якія пашыраюць ядзерныя энергетычныя праграмы" будзе разгледжаны вопыт развіцця ядзернай інфраструктуры ў ААЭ і Беларусі; вопыт МАГАТЭ, звязаны з місіямі па ацэнцы ядзернай інфраструктуры; а таксама шэраг пытанняў, з якімі сутыкаюцца краіны пры стварэнні рэгулюючых органаў.

На форуме ўпершыню ўручаць прэмію ATOMEXPO AWARDS - міжнародную прафесійную ўзнагароду за выдатныя заслугі кампаній сусветнай індустрыі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё атамнай галіны. Конкурс праектаў кампаній - удзельніц форумаў "Атамэкспа" (у 2009-2018 гадах) праводзіцца па пяці намінацыях - "Лепшы старт", "Атамныя тэхналогіі для паляпшэння якасці жыцця", "Інавацыі для будучыні", "Грамадская прымальнасць", "Развіццё чалавечага капіталу". Заяўкі на конкурс падалі кампаніі з 22 краін, у тым ліку з Беларусі.

Міжнародны форум "Атамэкспа" праводзіцца з 2009 года па ініцыятыве дзяржкарпарацыі "Расатам". За мінулыя гады ў мерапрыемствах форуму прынялі ўдзел амаль 38 тыс. чалавек з 83 краін. Свае выставачныя экспазіцыі прадставілі 987 кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі