Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Крс 2016

Беларусь прыме ўдзел у буйнейшай харчовай выстаўцы SIAL China ў Шанхаі

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калектыўная экспазіцыя беларускіх вытворцаў будзе прадстаўлена на буйнейшай у Кітаі харчовай выстаўцы SIAL China 2016, якая пройдзе 5-7 мая ў Шанхаі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі на выставачным РУП "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У калектыўнай экспазіцыі беларускіх вытворцаў прымуць удзел шэсць прадпрыемстваў: ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", ААТ "Брэсцкі мясакамбінат", ТАА "Вялес-Міт", ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод", ААТ "Мілкавіта" і ААТ "Булачна-кандытарская кампанія "Дамачай". Яны прадставяць мясныя далікатэсы, каўбасы, паўфабрыкаты, прадукты з птушкі, розныя віды сыроў, масла, сухое малако, малочную сыроватку, хлебабулачныя вырабы і замарожаныя прадукты.

На выстаўку адправіцца афіцыйная дэлегацыя Беларусі пад кіраўніцтвам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца. Паводле інфармацыі РУП "Белінтэрэкспа", удзел у выстаўцы SIAL China пацвердзілі таксама міністры сельскай гаспадаркі Расіі, Францыі, Польшчы, Чэхіі, Бразіліі.

SIAL China - адна з буйнейшых харчовых выставак у свеце - праводзіцца ў Шанхаі з 2000 года. Асноўныя катэгорыі экспазіцыі - прадукты харчавання, безалкагольныя і спіртныя напіткі, прадукцыя і паслугі індустрыі гасціннасці, перадавыя тэхналогіі і спецыяльнае абсталяванне харчовай і ўпаковачнай вытворчасці. У выстаўцы ў 2016 годзе прымуць удзел каля 2,9 тыс. экспанентаў з больш як 70 краін. Плануецца, што SIAL China наведаюць каля 80 тыс. чалавек. Выставачныя плошчы складуць больш як 130 тыс. кв.м.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі