Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Ліп 2015

Беларусь прыме ўдзел у абнаўленні парку пасажырскага транспарту ў Малдове

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыме ўдзел у абнаўленні парку пасажырскага транспарту ў Малдове. Адпаведны мемарандум аб узаемаразуменні падпісаны 16 ліпеня ў Мінску паміж Міністэрствам прамысловасці Беларусі і Міністэрствам эканомікі Малдовы ў прысутнасці лідараў дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дакумент прадугледжвае ўкараненне сумеснага праекта па абнаўленні парку пасажырскага транспарту ў Малдове. Акрамя таго, Мінпрам падпісаў мемарандум аб узаемаразуменні з прымэрыяй Кішынёва аб стварэнні ў сталіцы Малдовы СП па зборцы аўтобусаў МАЗ.

Мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва і абмену прававой інфармацыяй падпісалі Вярхоўны суд Беларусі і Вышэйшая судовая палата Малдовы.

Сярод падпісаных дакументаў два пратаколы - шаснаццатага пасяджэння міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і абмену ратыфікацыйнымі граматамі дагавора паміж Беларуссю і Малдовай аб перадачы асоб, асуджаных да пазбаўлення волі, для далейшага адбыцця пакарання.

Падпісаны таксама пакет дакументаў, накіраваных на развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Сярод іх пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, адукацыйным і культурным супрацоўніцтве паміж Мінскім аблвыканкамам і Выканаўчым камітэтам Аўтаномнага тэрытарыяльнага ўтварэння Гагаузія. З Магілёўскім аблвыканкамам Гагаузія падпісала план мерапрыемстваў на 2015-2017 гады па выкананні пагаднення аб гандлёва-эканамічным і культурным супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі