Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Жнв 2021

Беларусь пры стварэнні дзяржкарпарацый бярэ прыклад з Кітая - віцэ-прэм'ер

Беларусь пры стварэнні дзяржкарпарацый бярэ прыклад з Кітая - віцэ-прэм'ер

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пры стварэнні дзяржкарпарацый бярэ прыклад з Кітая. Аб гэтым у эфіры YouTube-канала "Галоўны. Тур" расказаў намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін, паведамляе БЕЛТА.

Гаворачы аб планах пераўтварэння канцэрна "Белдзяржхарчпрам" у дзяржкарпарацыю, віцэ-прэм'ер сказаў: "Такое пытанне доўга абмяркоўвалася. Час мяняецца і трэба трансфармавацца і нам, каб быць больш паспяховымі і эфектыўнымі. Адна з магчымых дзяржкарпарацый - гэта на аснове "Белдзяржхарчпрама". Не факт, што гэта будзе нейкая адзіная карпарацыя па харчовай прамысловасці. Можа, гэта будзе кандытарская карпарацыя плюс алкагольная карпарацыя. Тут яшчэ вучоныя ламаюць коп'і і менеджары вызначаюць, як лепш і больш эфектыўна выбудаваць усю сістэму".

"За аснову мы бяром дзяржкарпарацыі Кітая як адзін з паспяховых прыкладаў. Яны больш агрэсіўныя на ўсіх рынках. Маюць дзяржаўную частку і дзяржаўную падтрымку, але яны больш свабодныя ў прыняцці рашэнняў, больш разняволеныя, могуць эканамічна неяк рызыкаваць, захопліваючы рынкі. Самае асноўнае  гэта цэнтралізацыя кіравання, каб яно было ў адных руках, не штурхаліся не толькі на знешніх, але і на ўнутраным рынку. І эканомілі нават у адзіных падыходах, адзінай службе маркетынгу і гэтак далей. Падыходаў шмат хочам закласці. Але як гэта цяпер будзе, яшчэ нават я не гатовы адказаць. Нават праз Акадэмію навук мы пайшлі. Яны ў пачатку верасня завяршаюць сваю навукова-даследчую работу, і яны будуць абараняць яе, прапануючы варыянты, як мы можам выбудаваць гэту сістэму", - адзначыў Аляксандр Субоцін.

"Таму дзяржкарпарацыя - гэта не панацэя. Але, магчыма, гэта адзін з варыянтаў, куды мы далей будзем трансфармаваць", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Як паведамлялася БЕЛТА, 26 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Анатоля Бубена і віцэ-прэм'ера Аляксандра Субоціна. Адной з тэм сустрэчы была прапанова па стварэнні на базе канцэрна "Белдзяржхарчпрам" дзяржаўнай карпарацыі. Адпаведныя планы кіраўнік дзяржавы адобрыў. "Так, мы гаварылі аб стварэнні карпарацыі. Над гэтым ужо ідзе работа. На Усебеларускім народным сходзе прэм'ер-міністрам была абазначана задача аб стварэнні карпарацый у краіне. Я лічу, гэта будзе крок наперад. І Прэзідэнтам гэта пытанне было падтрымана. Ён сказаў эканамічна разлічыць мэтазгоднасць - што будзе мець дзяржава ад гэтага кроку. Я дакладваў аб тым, што карпарацыя дасць нам магчымасць кансалідаваць сілы і агульнымі намаганнямі дасягнуць больш высокіх вынікаў. Атрымаць больш прыбытку і выпускаць больш рэнтабельную прадукцыю", - заявіў кіраўнік канцэрна журналістам.

"Праект указа Прэзідэнта гатовы. Я яго абяцаў прадставіць у Саўмін 1 верасня. Прэзідэнт сказаў, што калі эканамічна гэта будзе мэтазгодна, то з новага года павінна працаваць ужо новая карпарацыя харчовай прамысловасці", - расказаў Анатоль Бубен.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі