Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Май 2019

Беларусь прапануе Вялікабрытаніі адкрыць у "Вялікім камені" фармацэўтычнае прадпрыемства

Беларусь прапануе Вялікабрытаніі адкрыць у

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Вялікабрытаніі адкрыць у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" фармацэўтычнае прадпрыемства, а таксама вытворчасць зарадных станцый для электрамабіляў. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёнай Гіб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час сустрэчы разглядаліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў. Старшыня Савета Рэспублікі выказаў меркаванне, што брытанскаму боку можа быць цікава пляцоўка парка "Вялікі камень", дзе для кампаній-рэзідэнтаў дзейнічаюць вельмі выгадныя эканамічныя ўмовы. Міхаіл Мясніковіч прапанаваў разгледзець магчымасць стварэння брытанскага або сумеснага прадпрыемства па вытворчасці лякарстваў, якое мела б добры доступ на рынак ЕАЭС. У абодвух бакоў ёсць неабходныя кампетэнцыі. "Такім чынам, можна было б паспяхова гандляваць у цэлым на еўразійскай эканамічнай прасторы", - лічыць спікер.

Беларускі бок зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй у сферы біятэхналогій, дакладнай механікі і оптыкі, электратранспарту. "Па зарадных станцыях можна было б арганізаваць вытворчасць у Беларусі, у тым жа Кітайска-беларускім індустрыяльным парку", - прапанаваў старшыня Савета Рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на рост тавараабароту паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй. "І не толькі па спецыфічных таварах, - удакладніў спікер, маючы на ўвазе, у прыватнасці, нафтапрадукты. - Па іншых таварных групах тавараабарот вырас амаль у два разы. Гэта сведчыць аб тым, што нашы кампаніі сумесна працуюць даволі актыўна". Ён прапанаваў таксама актывізаваць навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне, супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

Пасол Вялікабрытаніі завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі. Міхаіл Мясніковіч падзякаваў Фіёне Гіб за актыўнасць, адзначыўшы, што за час яе работы ў дыялогу Беларусі і Вялікабрытаніі адбыліся сур'ёзныя пазітыўныя змены. Не стала выключэннем і міжпарламенцкае супрацоўніцтва. Краўнік верхняй палаты парламента нагадаў, што ў маі 2018 года Беларусь з візітам наведала брытанская дэлегацыя. "Ён сапраўды зняў многія пытанні і ўмацаваў давер бакоў", - сказаў спікер. 

"Разлічваем, што акрамя дыялогу на двухбаковым узроўні, будзе і падтрымка Беларусі на міжнародных пляцоўках. Мы адкрытая краіна, імкнёмся весці шматвектарную палітыку. Хацелі б, каб гэта было заўважана і правільна ацэнена. Мы не сябруем супраць кагосьці. Як краіне з адкрытай эканомікай, нам трэба выбудоўваць роўныя, добрыя адносіны з усімі", - дадаў Міхаіл Мясніковіч. Брытанскія парламентарыі таксама высока ацэньваюць рэзультаты мінулагодняга візіту ў Беларусь. Фіёна Гіб расказала, што некалькі дзён таму ў парламенце Вялікабрытаніі праходзілі дэбаты аб кантактах з шэрагам краін, размова ішла ў тым ліку пра Беларусь. Парламентарыі, якія пабывалі тут з візітам, гаварылі аб пазітыўным развіцці двухбаковых адносін.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі