Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Чэр 2026

Беларусь прапануе Узбекістану інвестпраекты па стварэнні лячэбна-рэабілітацыйных комплексаў

Беларусь прапануе Узбекістану інвестпраекты па стварэнні лячэбна-рэабілітацыйных комплексаў

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Узбекістану сумесныя інвестыцыйныя праекты па стварэнні круглагадовых лячэбна-рэабілітацыйных комплексаў прэміум-класа. Аб гэтым прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын заявіў на пленарным пасяджэнні V Міжнароднага інвестыцыйнага форуму "Устойлівасць інвестыцый: новыя гарызонты, новыя партнёрствы" ў Ташкенце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прапануем узбекскім партнёрам сумесныя інвестыцыйныя праекты па стварэнні круглагадовых лячэбна-рэабілітацыйных комплексаў прэміум-класа на тэрыторыі Беларусі. Гэта не проста лакальныя праекты, а доля ў маштабным бізнесе, які пастаянна капіталізуецца, у сферы экспарту медыцынскіх і турыстычных паслуг", - сказаў Аляксандр Турчын.

Беларусь прапануе Узбекістану тры практычныя вектары інвестыцыйнай устойлівасці: індустрыяльнае партнёрства, інтэлектуальныя тэхналогіі і лічбавую аўтаномію вытворчасці, інвестыцыі ў індустрыю паслуг і турызм. "Сапраўдная эканамічная ўстойлівасць немагчыма без аб'яднання матэрыяльнай вытворчасці і сучаснай сферы паслуг. Інвестыцыі ў чалавека, яго здароўе і якасць жыцця - гэта глабальны трэнд. І Беларусь, і Узбекістан маюць агульную геаграфічную асаблівасць: у нашых краін няма прамога выхаду да мора. Але гэта абмежаванне мы ператварылі ў стратэгічную перавагу, зрабіўшы стаўку на развіццё ўнікальных альтэрнатыўных фарматаў. Узбекістан сёння, напрыклад, робіць каласальны рывок у стварэнні ўсесезонных горнакліматычных курортаў. Беларусь робіць стаўку на развіццё лячэбна-аздараўленчага і медыцынскага турызму", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, попыт на гэтыя паслугі з боку замежных грамадзян ужо кратна перавышае ёмістасць беларускага рынку. "Дзякуючы ўнікальным прыродным рэсурсам і высокакваліфікаваным спецыялістам Беларусь паспяхова рэалізуе комплексныя і эфектыўныя праграмы аздараўлення і аднаўлення. У мінулым годзе нашы здраўніцы наведалі каля 250 тыс. іншаземцаў, рост за пяць гадоў больш як у тры разы. Найбольш запатрабаванымі напрамкамі з'яўляюцца транспланталогія, стаматалогія, кардыя- і нейрахірургія. Новы перспектыўны напрамак - ядзерная медыцына, дыягностыка і лячэнне з дапамогай радыеактыўных ізатопаў", - абазначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Міжнародны інвестыцыйны форум праходзіць 16-18 чэрвеня ў Ташкенце. Ён аб'яднаў прадстаўнікоў сусветнага бізнесу, суверэнных фондаў, банкаў развіцця і ўрадаў з больш як 95 краін. Гэта буйнейшая ў рэгіёне міжнародная пляцоўка для абмеркавання стратэгій павышэння ролі Цэнтральнай Азіі на міжнародным інвестыцыйным рынку. Форум быў упершыню праведзены ў сакавіку 2022 года. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 2 тыс. інвестараў і гасцей з 56 краін свету. У 2025 годзе форум сабраў ужо больш як 8 тыс. удзельнікаў, у тым ліку каля 3 тыс. замежных гасцей з 97 краін і 450 высокапастаўленых дэлегатаў.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі