У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Кст 2016

Беларусь прапануе Польшчы супрацоўніцтва ў галіне паставак электраэнергіі з будучай АЭС у краіны ЕС

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Польшчы супрацоўніцтва ў пытаннях паставак электраэнергіі з будучай АЭС у краіны Еўрасаюза. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з намеснікам старшыні Савета міністраў, міністрам развіцця і фінансаў Польшчы Матэвушам Маравецкім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь плануе ў 2018 годзе ўвесці першы энергаблок атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Лічу, мы маглі б вельмі добра супрацоўнічаць у пытаннях пастаўкі электраэнергіі з Беларусі ў Еўрапейскі саюз, і польскі бок мог бы скарыстацца гэтай электраэнергіяй або ажыццяўляць транзіт яе далей у Еўрапейскі саюз, - сказаў кіраўнік беларускага ўрада. - Гэта тэма актыўна ў свой час вывучалася, і, я лічу, яна мае перспектыву".

Супрацоўніцтва ў энергетыцы можа стаць адным з перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння дзвюх краін, адзначыў Андрэй Кабякоў.

Беларусь разлічвае на актывізацыю і сур'ёзнае развіццё ўзаемаадносін з Польшчай. У бягучым годзе краіны актывізавалі двухбаковы дыялог. Новы імпульс атрымала міжведамаснае супрацоўніцтва, перш за ўсё паміж міністэрствамі сельскай гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама ўладамі прыгранічных рэгіёнаў. Урад Беларусі чакае развіцця далейшага ўзаемавыгаднага партнёрства з Польшчай і пры гэтым прапануе вызначыць кропкі росту для павелічэння тавараабароту. "Мы хацелі б, каб вынікам нашай работы стала знаходжанне новых кропак росту, якія садзейнічалі б павелічэнню нашага гандлёвага абароту", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску