У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Ліс 2015

Беларусь прапануе Пакістану супрацоўніцтва ў галіне нафта- і газаздабычы

10 лістапада, Ісламабад /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь прапануе Пакістану супрацоўніцтва ў галіне нафта- і газаздабычы. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь прапануе Пакістану супрацоўніцтва ў галіне нафта- і газаздабычы. Мы гарантуем не проста перадачу свайго вопыту, але і асабісты ўдзел прафесіяналаў і спецыялізаваных арганізацый у нафтагазавых праектах у Пакістане", - сказаў Андрэй Кабякоў.

На яго думку, Беларусь і Пакістан могуць узмацніць узаемадзеянне ў прамысловасці, энергетыцы, лагістыцы, сувязі, біятэхналогіях. "Вельмі важным крокам можа стаць развіццё сумесных вытворчасцей у галіне фармакалогіі, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій", - лічыць кіраўнік беларускага ўрада.

Асобна Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў Пакістан прыбыла вялікая дэлегацыя прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі для ўдзелу ў III Беларуска-пакістанскім дзелавым і інвестыцыйным форуме. "Асаблівасць гэтага форуму ў тым, што з дзелавымі ініцыятывамі выступілі рэгіянальныя бізнесмены. Цяпер мы правядзём дзелавы форум. Спадзяюся, што ён дасць пачатак новым узаемавыгадным праектам", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што Беларусі і Пакістану пара асвойваць новыя гарызонты супрацоўніцтва. "Упэўнены, што Пакістан можа стаць для Беларусі акном у Паўднёвую Азію, таксама як і Беларусь для Пакістана - акном у Еўропу", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Афіцыйны візіт прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан праходзіць 9-11 лістапада. Чакаецца, што сёння адбудзецца сустрэча кіраўніка беларускага ўрада з прэзідэнтам Пакістана. Таксама ў праграме візіту - адкрыццё Цэнтра беларускай культуры ў Нацыянальнай бібліятэцы Пакістана.

Пасля афіцыйнага візіту ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан Андрэй Кабякоў 11-12 лістапада наведае з рабочым візітам Турэцкую Рэспубліку. Прадугледжваецца сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі з кіраўніцтвам Турцыі, а таксама топ-менеджарамі турэцкіх кампаній.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску