Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Чэр 2015

Беларусь прапануе Мазамбіку сумесныя праекты ў сельскай гаспадарцы і машынабудаванні

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Мазамбіку сумесныя праекты ў сельскай гаспадарцы і машынабудаванні. Аб гэтым сёння ішла размова на чарговых кансультацыях знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Галоўнай тэмай перагавораў стала актывізацыя ўсяго комплексу двухбаковых адносін, перш за ўсё, у эканамічнай сферы. "Бакі таксама абмеркавалі перспектыўныя напрамкі дзелавога партнёрства, разгледзелі канкрэтныя ініцыятывы беларускага боку па рэалізацыі сумесных праектаў у сферы сельскай гаспадаркі і харчавання, машынабудавання, энергетыкі", - адзначылі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Кансультацыі адбыліся ў ходзе візіту ў Мазамбік беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым. Мазамбікскую дэлегацыю на іх узначаліла намеснік міністра замежных спраў і супрацоўніцтва Ньелеці Мандлане.

Прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі правялі шэраг асобных перагавораў з патэнцыяльнымі мазамбікскімі партнёрамі. "Па лініі супрацоўніцтва БелГПП з Канфедэрацыяй дзелавых асацыяцый Мазамбіка прайшлі сустрэчы на ўзроўні кіраўніцтва абедзвюх арганізацый, а таксама кантактна-кааперацыйная біржа прадпрымальнікаў дзвюх краін", - дадалі ў МЗС.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, БелГПП і шэрага беларускіх кампаній, уключаючы ААТ "Прамагралізінг" і ААТ "МАЗ".

Кіраўнік і члены беларускай дэлегацыі правялі сустрэчы з прэм'ер-міністрам Мазамбіка Карласам Расарыа, міністрам сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі Жазэ Пашэка, членамі палітбюро кіруючай партыі Frelimo, іншымі афіцыйнымі асобамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі