Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Чэр 2015

Беларусь прапануе Літве ўдзел у лагістычных праектах

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Літве прыняць удзел у рэалізацыі лагістычных праектаў. Такую прапанову агучыла сёння дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (НАІП) Наталля Нікандрава на ХІ Беларуска-літоўскім эканамічным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік агенцтва адзначыла, што, нягледзячы на ўсе складанасці, эканамічныя сувязі паміж Беларуссю і Літвой даволі моцныя. У прыватнасці, у Беларусі паспяхова працуе амаль 600 кампаній з літоўскім капіталам. Пры гэтым існуючы ў бакоў патэнцыял, на думку Наталлі Нікандравай, далёка не вычарпаны. У сувязі з гэтым узаемадзеянне ў час форуму можа даць штуршок для пошуку новых сфер супрацоўніцтва і магчымасцей.

"Мы з'яўляемся транзітнай дзяржавай: дарогі, якія праходзяць з Еўропы ў Расію, з краін Балтыі да Чорнага мора, ідуць праз Беларусь. Таму Беларусь магла б стаць для Літвы нейкім лагістычным хабам", - звярнула ўвагу Наталля Нікандрава.

НАІП гатова прапанаваць праекты тым, хто зацікаўлены ў развіцці лагістычных сэрвісаў. "Два лагістычныя праекты, якія будуць рэалізаваны ў супрацоўніцтве з прыватным бізнесам. Абодва лагістычныя хабы знаходзяцца ўздоўж трасы М1", - сказала дырэктар агенцтва.

У цэлым яна адзначыла, што ў сувязі з удзелам Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе для супрацоўніцтва дзвюх краін узнікаюць новыя перспектывы, паколькі, адкрыўшы сваю вытворчасць у нашай краіне, інвестар атрымлівае доступ на 175-мільённы рынак.

"Бізнес-супольнасці застаецца праявіць актыўнасць з мэтай пошуку найбольш выгадных сфер для партнёрства паміж нашымі краінамі, - падкрэсліла Наталля Нікандрава. - Мы чакаем прапаноў па супрацоўніцтве, мы адкрыты". Беларускі бок, паводле слоў дырэктара НАІП, гатовы выслухаць і разгледзець любыя прапановы і зрабіць усё магчымае, каб гэтыя праекты былі паспяхова рэалізаваны ў Беларусі.

XI Беларуска-літоўскі эканамічны форум праходзіць 8-10 чэрвеня ў горадзе Марыямпале (Літва). Асноўная тэма сустрэчы - гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, уключаючы ўзаемадзеянне ў галіне транспарту, транзіту і лагістыкі, фінансавых рынкаў і банкаўскіх паслуг, сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці.

Арганізатарамі форуму з беларускага боку выступаюць Міністэрства эканомікі, МЗС, пасольства Беларусі ў Літве, профільныя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, з літоўскага - Канфедэрацыя прамыслоўцаў, Літоўскі дзелавы савет па эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве з Беларуссю, галіновыя асацыяцыі прадпрымальнікаў, пасольства Літвы ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі