У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Чэр 2015

Беларусь прапануе Літве актывізаваць узаемадзеянне ў галіне сельскай гаспадаркі і транспарту

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Літве актывізаваць узаемадзеянне ў галіне сельскай гаспадаркі і транспарту. Аб гэтым сёння ішла размова на XI Беларуска-літоўскім эканамічным форуме ў Марыямпале (Літва), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Яўген Рагачоў адзначыў, што Беларусь і Літва даволі актыўна супрацоўнічаюць у транспартнай галіне, аднак гэта ўзаемадзеянне трэба пастаянна ўдасканальваць. У прыватнасці, гэта датычыцца ўдасканалення тарыфнай палітыкі, абмеркавання наладжвання водных пасажырскіх транспартных шляхоў зносін паміж Гроднам і Літвой і пашырэння геаграфіі авіярэйсаў. Яўген Рагачоў звярнуў увагу, што цяпер наладжаны авіязносіны толькі паміж сталіцамі дзвюх дзяржаў. "Чаму сёння самалёты лятаюць толькі паміж Мінскам і Вільнюсам, у нас жа ёсць яшчэ і абласныя цэнтры. Таму ў нас ёсць напрамкі для далейшай работы", - лічыць ён.

У сваю чаргу намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло акцэнтаваў увагу, што Беларусь забяспечвае ўласную харчовую бяспеку і пастаўляе харчовую прадукцыю больш як у 60 краін свету, у тым ліку ў Літву. "Мяркую, што мы знойдзем новыя агульныя інтарэсы, каб наша ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва развівалася ў далейшым", - дадаў намеснік міністра. Акрамя таго, Беларусь і Літва наладзілі ўзаемадзеянне паміж ветэрынарнымі службамі, аказваецца падтрымка ў правядзенні эпізаатычных мерапрыемстваў.

XI Беларуска-літоўскі эканамічны форум праходзіць 8-10 чэрвеня ў горадзе Марыямпале (Літва). Асноўная тэма сустрэчы - гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва Беларусі і Літвы, уключаючы ўзаемадзеянне ў галіне транспарту, транзіту і лагістыкі, фінансавых рынкаў і банкаўскіх паслуг, сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці.

Арганізатарамі форуму з беларускага боку выступаюць Міністэрства эканомікі, МЗС, пасольства Беларусі ў Літве, профільныя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, з літоўскага - Канфедэрацыя прамыслоўцаў, Літоўскі дзелавы савет па эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве з Беларуссю, галіновыя асацыяцыі прадпрымальнікаў, пасольства Літвы ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс