У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Сак 2019

Беларусь прапануе Латвіі супрацоўніцтва ў сферы IT, біятэхналогій і медыцыны

Беларусь прапануе Латвіі супрацоўніцтва ў сферы IT, біятэхналогій і медыцыны

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Латвіі супрацоўніцтва ў сферы IT, біятэхналогій і медыцыны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Савеце Рэспублікі па выніках сустрэчы старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Рахманава з дэпутатамі Сейма Латвіі.

На сустрэчы абмеркаваны перспектывы ўмацавання парламенцкіх, гандлёва-эканамічных, а таксама гуманітарных сувязей. "У нас добрая дынаміка адносін, мы суседзі і ведаем адзін аднаго. Разам з тым трэба знаходзіць новыя формы супрацоўніцтва, падумаць над далейшай стратэгіяй узаемадзеяння", - прапанаваў Сяргей Рахманаў. На яго думку, Беларусь і Латвія маюць добрыя магчымасці для супрацоўніцтва ў сферы IT, біятэхналогій, клетачнай інжынерыі. "У нас ёсць добры вопыт у галіне высокіх тэхналогій, ёсць канкурэнтаздольная на сусветных рынках прадукцыя, і мы гатовы ўзаемадзейнічаць у сферах, якія ўяўляюць для нашых краін узаемны інтарэс", - падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі.

Бакі разгледзелі магчымасці рэалізацыі новых праектаў у сельскай гаспадарцы. У прыватнасці, было адзначана, што беларускі бок можа прапанаваць сучасныя тэхналогіі аснашчэння цяпліц святлодыёднымі лямпамі. "Нас цікавіць і ваш вопыт у гэтай галіне, мы маглі б тут стаць партнёрамі, пры неабходнасці - развіваць супрацоўніцтва і на шматбаковай аснове, прыцягваючы трэція краіны", - растлумачыў Сяргей Рахманаў. У якасці магчымага напрамку партнёрства ён таксама прапанаваў вырошчванне буякоў.

Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі магчымасцям супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, медыцыне, у тым ліку транспланталогіі.

Латвійскі бок выказаў інтарэс да развіцця турызму. На перагаворах таксама закраналіся пытанні падрыхтоўкі да маючага адбыцца чэмпіянату свету па хакеі, якія Мінск і Рыга прымуць у 2021 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс