Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Врс 2015

Беларусь прапануе Кыргызстану больш актыўна рэалізоўваць сумесныя вытворчыя праекты

7 верасня, Гродзенскі раён /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Беларусь прапануе Кыргызстану больш актыўна рэалізоўваць сумесныя вытворчыя праекты. Аб гэтым сёння заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з кіраўніком урада Кыргызстана Тэмірам Сарыевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу на змяншэнне тавараабароту паміж Беларуссю і Кыргызстанам у апошнія гады, што, паводле яго слоў, звязана з аб'ектыўнымі прычынамі. "Задача ўрадаў - вырашаць гэтыя праблемы, каб людзі не адчувалі іх на сабе. Акрамя гандлёвага ўзаемадзеяння намаганні павінны быць накіраваны на развіццё вытворчай кааперацыі, тым больш што ў нас ёсць станоўчы вопыт", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада. "Мы вельмі зацікаўлены ў тым, што сумесная трактарная вытворчасць выйшла на запланаваныя аб'ёмы. Мы падтрымліваем вашу зацікаўленасць у стварэнні сумеснай вытворчасці па зборцы асобных мадэлей камбайнаў, зацікаўлены ў сур'ёзных пастаўках кар'ернай тэхнікі", - дадаў ён.

Тэмір Сарыеў адзначыў, што гэта першы яго візіт у якасці кіраўніка ўрада дзяржавы - правадзейнага члена ЕАЭС. Ён падзякаваў беларускаму боку за падтрымку і разуменне і адзначыў, што на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Гродне ёсць што абмеркаваць. "Адкрыўшы граніцы і мытныя пасты, Кыргызстан сутыкнуўся з пэўнымі пытаннямі, якія трэба ўрэгуляваць", - сказаў ён.

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета адбудзецца ў Гродне 8 верасня. Парадак дня пасяджэння ўключае пытанні забеспячэння макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці ў ЕАЭС, скаардынаванай прамысловай палітыкі, развіцця адносін з замежнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі, фарміравання адзінага рынку паслуг. Прадугледжваецца падпісанне Пагаднення аб рэалізацыі ў 2015–2016 гадах пілотнага праекта па ўвядзенні маркіроўкі тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі па таварнай пазіцыі "Прадметы адзення, аксесуары да адзення і іншыя вырабы з натуральнага футра" і Пагаднення аб каардынацыі дзеянняў па абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. Запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі