Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Ліп 2014

Беларусь прапануе Кітаю рэалізацыю шматбаковых праектаў

7 ліпеня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь прапануе Кітаю разгледзець пытанне шматбаковага супрацоўніцтва па шэрагу праектаў, у тым ліку транспартных і гандлёва-лагістычных. Гэту прапанову агучыў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы ў Мінску з першым намеснікам міністра камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі, сустаршынёй беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Чжун Шанем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш урад прапрацаваў ужо з партнёрамі з Казахстана, Туркменістана, Манголіі магчымыя варыянты выбудоўвання лагістычных ланцужкоў, якія маглі б садзейнічаць рабоце Кітая з еўрапейскімі дзяржавамі, у тым ліку краінамі Заходняй Еўропы", - сказаў кіраўнік урада. Акрамя таго, ён лічыць мэтазгодным разгледзець пытанні рэалізацыі сумесных кітайска-беларуска-расійскіх праектаў. "У нас з Расійскай Федэрацыяй вельмі цеснае ўзаемадзеянне, вялікую ўдзельную вагу займае прамысловая кааперацыя. Таму мы маглі б абмеркаваць удзел Беларусі ў кітайска-расійскіх праектах", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што Беларусь вельмі высока цэніць кітайска-беларускае супрацоўніцтва і ацэньвае яго як паспяховае, з дынамічным развіццём. Бакі ўжо ўступілі ў стадыю практычнай рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на высокім і вышэйшым узроўні. Разам з тым можна было б дасягнуць большага, калі б суб'екты гаспадарання дзвюх краін, прадпрыемствы, банкі ўзаемадзейнічалі яшчэ больш цесна, лічыць Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, партнёры рэалізуюць каля 20 праектаў агульным коштам прыкладна $5,5 млрд. Сёння беларускі бок агучыў пытанне аб адкрыцці новай крэдытнай лініі. "Мы фактычна пачалі рэалізацыю буйных сістэмных праектаў, - сказаў кіраўнік урада. - У першую чаргу да іх адносяцца Кітайска-беларускі індустрыяльны парк, а таксама будаўніцтва завода па вытворчасці легкавых аўтамабіляў "Белджы". У сувязі з гэтым, лічыць Міхаіл Мясніковіч, партнёрам неабходна дадаткова ўзгадніць новыя падыходы ва ўзаемадзеянні. Так, беларускі бок ужо абмяркоўваў пытанне, каб кітайскія банкі пачалі працаваць на тэрыторыі Беларусі. Могуць быць прадметам абмеркавання і гандлёва-транспартна-лагістычныя праекты, адзначыў прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі