У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Снж 2018

Беларусь прапануе Карэліі пастаўкі тэхнікі, прадуктаў харчавання і супрацоўніцтва ў АПК

Беларусь прапануе Карэліі пастаўкі тэхнікі, прадуктаў харчавання і супрацоўніцтва ў АПК

13 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Карэлія Расійскай Федэрацыі Артурам Парфенчыкавым заявіў аб гатоўнасці беларускага боку пастаўляць у гэты расійскі рэгіён неабходную ў розных галінах тэхніку, прадукты харчавання, а таксама развіваць узаемадзеянне ў аграпрамысловым комплексе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі з'яўляецца адной з асноў стратэгічных адносін паміж Беларуссю і Расіяй, ключавым складнікам гандлёва-эканамічных сувязей. Рэспубліку Карэлія кіраўнік дзяржавы назваў важным партнёрам у Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе і адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў далейшым нарошчванні тэмпаў гандлю, пашырэнні дзелавых ініцыятыў і пошуку новых кропак росту.

У якасці перспектыўнага праекта Беларусь разглядае стварэнне сумеснай з Карэліяй зборачнай вытворчасці лесанарыхтоўчай тэхнікі "Амкадор". "Гэта буйны і важны праект, і мы вельмі разлічваем у далейшым на вашу падтрымку пры яго рэалізацыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адным напрамкам супрацоўніцтва з'яўляецца пастаўка беларускіх кар'ерных і грузавых аўтамабіляў для горназдабыўных прадпрыемстваў, тэхнікі для лесапрамысловага комплексу, пасажырскага транспарту, а таксама забеспячэнне іх запаснымі часткамі. "Пры гэтым мы можам прапанаваць узаемавыгадныя экспартныя фінансавыя інструменты, уключаючы лізінг і льготнае крэдытаванне. Гэтыя праграмы ў нас дзейнічаюць ужо не першы год", - адзначыў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, у сувязі з гэтым БелАЗ гатовы падключыцца да праграмы перааснашчэння парку велікагрузных машын у Карэліі, а МАЗ і "Белкамунмаш" - да праграмы абнаўлення пасажырскага транспарту.

Беларусь можа аказаць дапамогу і ў развіцці сельскай гаспадаркі Карэліі, у тым ліку пашырыць экспарт прадукцыі айчыннага машынабудавання для гэтых мэт. "Вопыт вялікі - ад Венесуэлы да Сахаліна, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Аб'ехаўшы ўвесь свет, выпрабаваўшы розныя тэхналогіі, мы прыйшлі да пэўнай высновы, у якім напрамку павінна развівацца сельская гаспадарка. Мы можам, калі вы будзеце будаваць сабе малочнатаварныя комплексы, аснасціць іх поўнасцю нашымі камплектуючымі. Яны прайшлі ўжо апрабацыю. Пачыналі мы ствараць па самых высокіх еўрапейскіх стандартах, з імі (еўрапейскімі партнёрамі. - Заўвага БЕЛТА) многае рабілі. Цяпер мы цалкам лакалізавалі вытворчасць". Аляксандр Лукашэнка бачыць магчымасці і ў больш актыўным супрацоўніцтве па лініі вучоных-аграрыяў.

Акрамя таго, Беларусь гатова і ў далейшым пастаўляць на рынак Карэліі прадукты харчавання. "Мы пастаўляем у Карэлію нямала прадуктаў харчавання. Калі вас гэта задавольвае, гаварыце - колькі, якія, і мы заўсёды выканаем па вашым пажаданні адпаведныя заказы", - прапанаваў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка бачыць узаемны інтарэс і ва ўзаемадзеянні ў рыбаводчай галіне, паколькі Карэлія з'яўляецца бясспрэчным лідарам у Расіі па вытворчасці азёрнай фарэлі.

"Упэўнены, што сённяшняя сустрэча дасць магчымасць умацаваць сувязі, якімі мы даражым. Наша мэта - максімальная практычная эфектыўнасць супрацоўніцтва. Сумеснымі намаганнямі мы зможам дабіцца вынікаў, якія плануем", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску