Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Ліс 2019

Беларусь прапануе Калінінградскай вобласці разам збіраць электробусы

Беларусь прапануе Калінінградскай вобласці разам збіраць электробусы

25 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь гатова арганізаваць зборку электробусаў у Калінінградскай вобласці. Гэты праект Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў сёння на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расіі Антонам Аліханавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Разлічваем на больш цесную кааперацыю беларускіх і расійскіх машынабудаўнікоў. Тым больш што напрацовак у нас у гэтай сферы дастаткова. Мінскія аўтобусы з поспехам эксплуатуюцца ў Калінінградскай вобласці", - заўважыў Прэзідэнт.

На яго думку, можна пашырыць парк пасажырскай тэхнікі вобласці за кошт сучаснага экалагічнага транспарту - электробусаў "Белкамунмаш". "Гатовы арганізаваць сумесную зборку гэтай тэхнікі ў вашым рэгіёне", - прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

Дэлегацыя Калінінградскай вобласці сёння перад сустрэчай з кіраўніком дзяржавы наведала прадпрыемства "Белкамунмаш". Яе прадстаўнікі пабывалі ў зборачных цэхах, а таксама змаглі самі пратэсціраваць электробусы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі