У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліс 2017

Беларусь прапануе Анголе сумесныя праекты ў машынабудаванні і сельскай гаспадарцы

Беларусь прапануе Анголе сумесныя праекты ў машынабудаванні і сельскай гаспадарцы22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам прамысловасці Віталем Воўкам наведвае Анголу 19-23 лістапада. У час візіту абмяркоўваюцца магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў у галіне машынабудавання і сельскай гаспадаркі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

"Галоўнай тэмай перагавораў стала актывізацыя ўсяго комплексу двухбаковых адносін, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сферы. Бакі наведалі Свабодную эканамічную зону Віяна, абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і канкрэтныя ініцыятывы беларускага боку па рэалізацыі сумесных праектаў у галіне машынабудавання і сельскай гаспадаркі", - расказалі ў дыппрадстаўніцтве.

У час візіту беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы з міністрам замежных спраў Анголы Мануэлам Аўгушту, дзяржаўным сакратаром МЗС Тэтэ Антоніу, міністрам прамысловасці Бернардай Марцінш, іншымі афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі дзелавых колаў.

Запланаваны сустрэчы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Міністэрства фінансаў і транспарту Анголы, горада Луанды.

У склад дэлегацыі ўвайшлі пасол Беларусі ў Анголе па сумяшчальніцтве Андрэй Молчан, прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў, уключаючы ААТ "Амкадор", ААТ "МАЗ" і ААТ "МТЗ".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску