У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Жнв 2017

Беларусь прапанавала Сусветнаму банку рэалізаваць сумесныя праекты ў энергазберажэнні на $1 млрд

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапанавала Сусветнаму банку рэалізаваць сумесныя праекты ў энергазберажэнні на $1 млрд, паведаміў у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА старшыня Дзяржстандарту Віктар Назаранка.

Паводле яго слоў, Беларусь мае шматгадовую гісторыю паспяховага ўзаемадзеяння з Сусветным банкам па рэалізацыі сумесных праектаў у сферы энергазберажэння, павышэння энергаэфектыўнасці і выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі.

Цяпер сумесна з Сусветным банкам праводзіцца даследаванне па вызначэнні практычных мер па павышэнні энергаэфектыўнасці ў энергетычным сектары Беларусі, якія плануецца рэалізаваць у новым сумесным праекце. Таксама прапрацоўваецца магчымасць прыцягнення дадатковай пазыкі ў памеры $80 млн для будаўніцтва больш як 40 кацельняў на драўняным паліве.

"У цэлым у 2016-2017 гадах Сусветнаму банку накіраваны прапановы па рэалізацыі новых сумесных праектаў у сферы энергазберажэння на суму больш як $1 млрд", - дадаў Віктар Назаранка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску