Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Кст 2021

Беларусь прапанавала Грузіі супрацоўніцтва ў тарфяной прамысловасці

Беларусь прапанавала Грузіі супрацоўніцтва ў тарфяной прамысловасці

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапанавала Грузіі супрацоўніцтва ў тарфяной прамысловасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Перспектыўныя напрамкі партнёрства, якія маюць узаемны інтарэс, абмяркоўваліся на сустрэчы генеральнага дырэктара ДВА "Белпалівагаз" Аляксея Кушнарэнкі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Грузіі Валерыя Кварацхелія. Гендырэктар ДВА "Белпалівагаз" расказаў аб сферах прымянення торфу ў Беларусі, у тым ліку для патрэб цэментнай галіны і кацельняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Беларусь займае 4-е месца ў свеце па аб'ёмах здабычы торфу, адзначыў Аляксей Кушнарэнка. Дзякуючы мадэрнізацыі галіны беларускія прадпрыемствы маюць значны вытворчы патэнцыял. Наладжана вытворчасць усёй лінейкі машын і абсталявання для здабычы і перапрацоўкі торфу. Абнаўляецца асартымент выпускаемай тарфяной прадукцыі, якая экспартуецца больш як у 20 краін.

"Тарфяныя заводы пастаянна працуюць над пашырэннем рынкаў збыту. І грузінскі напрамак мае для Беларусі інтарэс. Пры гэтым могуць разглядацца розныя варыянты супрацоўніцтва: ад абмену вопытам у тарфяной сферы да экспарту тарфяной прадукцыі і тэхнікі для здабычы торфу ў Грузію", - адзначылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі