Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Кст 2021

Беларусь прадставіць павільёны на выстаўках харчовай прамысловасці ў Казахстане

Беларусь прадставіць павільёны на выстаўках харчовай прамысловасці ў Казахстане

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштабная беларуская экспазіцыя пройдзе ў Казахстане ў лістападзе гэтага года, паведамілі БЕЛТА на выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

"У пачатку лістапада ў горадзе Алматы адбудуцца адразу некалькі значных дзелавых падзей з удзелам беларускіх вытворцаў. Нацыянальныя павільёны Беларусі будуць прадстаўлены ў рамках буйнейшых галіновых выставак Казахстана ў сферы прадуктаў харчавання і ўпакоўкі, аграрных тэхналогій і сельскагаспадарчага машынабудавання. Да выставачных мерапрыемстваў прымеркаваны аграрны форум "Беларусь - Казахстан", які дасць магчымасць прафесіяналам дзвюх краін атрымаць усю неабходную інфармацыю аб арганізацыі двухбаковага супрацоўніцтва і гандлю. Удзел беларускіх прадпрыемстваў у практычных дзелавых мерапрыемствах дасць магчымасць устанавіць прамы кантакт з імпарцёрамі і дыстрыб'ютарамі, заключыць кантракты і нарасціць экспарт у Казахстан", - адзначылі ў кампаніі.

Як падкрэслілі ў "Белінтэрэкспа", месца правядзення гэтых мерапрыемстваў выбрана невыпадкова. Менавіта Алматы з'яўляецца галоўным дзелавым і фінансавым цэнтрам краіны, дзе размешчаны штаб-кватэры буйнейшых банкаў, галоўныя навуковыя ўстановы (уключаючы Нацыянальную акадэмію навук Казахстана) і вядучыя ўніверсітэты. "Ключавыя дзелавыя партнёры беларускіх прадпрыемстваў і пункты далейшага размеркавання імпартна-экспартных патокаў таксама знаходзяцца менавіта ў Алматы. Гэты буйнейшы па насельніцтве горад Казахстана па праву называюць паўднёвай сталіцай краіны", - расказалі на прадпрыемстве.

Цэнтральная выставачна-кангрэсная падзея ў галіне сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання пройдзе менавіта ў Алматы. Комплекс мерапрыемстваў, які адбудзецца 3-5 лістапада 2021 года ў выставачным цэнтры "Атакент", уключае ў сябе шэраг знакавых падзей, сярод якіх 23-я цэнтральна-азіяцкая міжнародная выстаўка "Харчовая прамысловасць" (FoodExpo Qazaqstan), 15-я юбілейная цэнтральна-азіяцкая міжнародная выстаўка "Сельская гаспадарка" (AgroWorld Qazaqstan). Таксама пройдуць спецыялізаваныя выстаўкі "Халодны склад і лагістыка", "Упакоўка і ўпаковачнае абсталяванне", "Абсталяванне для атэляў, рэстаранаў, супермаркетаў".

Прадугледжваецца, што ў экспазіцыях выстаўкі прыме ўдзел больш за 350 кампаній з 25 краін. З нацыянальнымі стэндамі прымуць удзел Беларусь, Германія, Інданезія, Нідэрланды, Расія, ЗША, Паўднёвая Карэя, а таксама больш за 25 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Выстаўкі пройдуць пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі Казахстана, адміністрацыі горада Алматы, галіновых саюзаў і асацыяцый.

Удзельнікі беларускай бізнес-дэлегацыі таксама прымуць удзел у шэрагу прафесійных і дзелавых мерапрыемстваў. "Традыцыйна ў рамках падрыхтоўкі да эфектыўнай работы на выстаўцы беларускія спецыялісты наведваюць вытворчыя і гандлёвыя прадпрыемствы рэгіёна і ўдзельнічаюць у інфармацыйным семінары-кансультацыі для вывучэння рэгіянальнай спецыфікі, азнаямлення з асаблівасцямі мясцовага рынку, цэнавай кан'юнктуры, што дае магчымасць атрымаць каштоўныя практычныя веды і выпрацаваць найбольш эфектыўныя стратэгіі вядзення перагавораў на стэндзе", - адзначылі ў выставачнай кампаніі.
 
Коме таго пройдзе маштабнае кангрэснае мерапрыемства - аграрны форум "Беларусь - Казахстан", у рамках якога чакаюцца выступленні прадстаўнікоў галіновых міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, экспертаў і спецыялістаў, накіраваныя на фарміраванне практычнай дарожнай карты па развіцці гандлю сельгаспрадукцыяй паміж дзвюма краінамі, развіццё супрацоўніцтва і кааперацыі, выбудоўванне лагістычных ланцужкоў і практычных схем работы. На форуме таксама будзе працаваць matchmaking-цэнтр, дзе ўдзельнікі ад Беларусі і Казахстана змогуць знайсці дзелавых партнёраў у адпаведнасці са сваёй сферай інтарэсаў.

Арганізатарамі гэтага форуму выступаюць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрства сельскай гаспадаркі Казахстана, а таксама выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі