У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Кст 2018

Беларусь прадставіць інвестыцыйны патэнцыял на форуме ў Жэневе

Беларусь прадставіць інвестыцыйны патэнцыял на форуме ў Жэневе

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыме ўдзел у Сусветным інвестыцыйным форуме Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці, які пройдзе 22-26 кастрычніка ў Жэневе. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве інвестыцый і прыватызацыі.

Удзельнікі форуму абмяркуюць шляхі накіравання патокаў прамых замежных інвестыцый на мэты пашырэння ўстойлівага развіцця. Запланавана каля 50 мерапрыемстваў, у ліку якіх саміт глабальных лідараў, саміт глабальных інвестыцыйных гульняў, круглыя сталы з удзелам міністраў, канферэнцыі, прэзентацыі, сустрэчы ў фармаце В2В, а таксама экспазіцыя краінавых стэндаў Investment Village.

Свой удзел у сусветным форуме пацвердзіла ўжо кіраўніцтва больш як 30 краін Азіі, Еўропы, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі. Сярод вялікага бізнесу заяўкі на ўдзел падалі кампаніі Nestle, Novartis, Contour Global, AMR Industry Alliance, Aviva, Jumia, Siemens, UBS. Усяго ў гэтым годзе арганізатары чакаюць больш за 5 тыс. удзельнікаў.

Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначаліць начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі Міністэрства эканомікі Алена Пермінава. У склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства фінансаў, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка "Вялікі камень", СЭЗ "Мінск" і пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі ў Жэневе.

"23 кастрычніка на сесіі "Talking Business: Усходняя Еўропа і Цэнтральная Азія" будуць прадстаўлены перспектывы ўдасканалення інвестыцыйнага клімату ў Беларусі, - паведамілі ў НАІП. - 26 кастрычніка ў час сесіі "Свабодныя эканамічныя зоны: праблемы і магчымасці" ўдзельнікі мерапрыемства змогуць азнаёміцца з перавагамі і асаблівасцямі работы ў індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Сусветны інвестыцыйны форум Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці праводзіцца раз у два гады з удзелам прадстаўнікоў палітыкі, дзяржаўных органаў кіравання, прыватнага бізнесу, міжнародных арганізацый, навуковых колаў. Да падрыхтоўкі форуму далучаны структуры ААН, Сусветны банк, СГА, Сусветная асацыяцыя агенцтваў па прыцягненні інвестыцый (WAIPA). У мінулым годзе мерапрыемства наведалі больш за 4 тыс. прадпрымальнікаў са 160 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску