У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Лют 2015

Беларусь прадставіць нацыянальную экспазіцыю на азербайджанскіх выстаўках WorldFood і Caspian Agro

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадставіць нацыянальную экспазіцыю на XXI Азербайджанскай міжнароднай выстаўцы харчовай прамысловасці WorldFood і IX Азербайджанскай міжнароднай выстаўцы сельскай гаспадаркі Caspian Agro, якія адбудуцца 21-23 мая ў Баку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Беларуская экспазіцыя будзе прадстаўлена трыма астраўнымі стэндамі, аформленымі ў нацыянальным стылі. Агульная плошча складзе 232 кв.м. Удзельнікі атрымаюць магчымасць для ўстанаўлення новых дзелавых кантактаў і ўмацавання існуючых узаемавыгадных сувязей, папулярызацыі эканамічных інтарэсаў на высокім узроўні, пашырэння рынкаў збыту і прыцягнення замежных інвестыцый.

Удзел у нацыянальнай экспазіцыі могуць прыняць беларускія прадпрыемствы - вытворцы тавараў і паслуг незалежна ад формы ўласнасці.

У 2014 годзе ў міжнародных выстаўках WorldFood і Caspian Agro прынялі ўдзел 250 кампаній з 36 краін свету. Агульная плошча экспазіцыі перасягнула 9 тыс. кв.м, а колькасць мэтавых наведвальнікаў склала звыш 6 тыс. спецыялістаў. Значнасць мерапрыемства пацвярджаецца тым, што выстаўку традыцыйна наведваюць прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, члены ўрада краіны-гаспадыні, а таксама афіцыйныя дэлегацыі дзяржаў - удзельніц выстаўкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс