У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Кст 2016

Беларусь прадставіла сваю прадукцыю ў Маскве на аграпрамысловай выстаўцы "Залатая восень-2016"

5 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь прэзентавала сваю прадукцыю на расійскай аграпрамысловай выстаўцы "Залатая восень-2016", якая адкрылася 5 кастрычніка ў Маскве на ВДНГ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Беларусь на выстаўцы прадстаўляюць 12 прадпрыемстваў. У калектыўным стэндзе прымаюць удзел ААТ "Белавежскі", ААТ "Здравушка-мілк" і ААТ "Магілёўскі мясакамбінат". Сваю прадукцыю прывезлі таксама беларускія прадпрыемствы, якія спецыялізуюцца на вытворчасці сельгастэхнікі, кармавых дабавак, прэміксаў, вітамінаў для жывёл, вырабаў і абсталявання для іх догляду і ўтрымання, лекавых сродкаў, нажоў.

Афіцыйную дэлегацыю Беларусі ўзначальвае намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Субоцін. 5 кастрычніка дэлегацыя прыняла ўдзел у дзелавой праграме, якая пачалася з аграбізнес-форуму "Фактары ўстойлівага росту і глабальнай канкурэнтаздольнасці: учора, сёння, заўтра". Усяго ў час выстаўкі пройдзе больш як 40 мерапрыемстваў для спецыялістаў галіны.

Комплексная прэзентацыя расійскіх сельгасвытворцаў "Залатая восень", што арганізуецца Міністэрствам сельскай гаспадаркі Расіі, праходзіць 18-ы раз. У гэтым годзе яна сабрала амаль 2,5 тыс. удзельнікаў з 63 рэгіёнаў Расіі. Міжнародная частка экспазіцыі прадстаўлена прадпрыемствамі і калектыўнымі стэндамі Беларусі, Украіны, Германіі, Італіі, Вялікабрытанні, Нідэрландаў, Японіі і іншых краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску