Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Сак 2020

Беларусь прадставіла Расіі новыя прапановы па пастаўках нафты - Румас

Беларусь прадставіла Расіі новыя прапановы па пастаўках нафты - Румас
Фота з архiва

11 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь прадставіла Расіі новыя прапановы па пастаўках нафты. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, каменціруючы вынікі праведзеных сёння ў Маскве перагавораў са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сапраўды, сітуацыя апошнім часам змянілася, цэны на нафту знізіліся. У сувязі з гэтым беларускі бок прадставіў расійскаму новыя прапановы для нафтавых кампаній, якія расійскі бок прыняў, паабяцаўшы на працягу некалькіх дзён правесці кансультацыі з нафтавымі кампаніямі і даць адказ, - сказаў Сяргей Румас. - На першы погляд, гэтыя прапановы не былі адхілены расійскім бокам. Я думаю, мы рушым наперад па ўрэгуляванні нафтавай спрэчкі".

Разам з тым, Сяргей Румас не стаў канкрэтызаваць сутнасць новых прапаноў. "Я не хацеў бы цяпер гэтыя прапановы агучваць, - адказаў ён на ўдакладняльнае пытанне. - Пачакаем, калі нішы калегі адкажуць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі