У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Сак 2016

Беларусь плануе рэалізоўваць тавары на рынку Кыргызстана з дапамогай ААТ "Айыл Банк"

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі ўрад адобрыў праект дагавора з ААТ "Айыл Банк" аб умовах выдачы крэдытаў для набыцця ў Кыргызстане тавараў, вырабленых у Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў нумар 220 ад 18 сакавіка, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам нумар 466 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь" ад 24 верасня 2009 года. На правядзенне перагавораў з кыргызскай кампаніяй аб падпісанні адпаведнага дагавора ўпаўнаважаны міністэрствы фінансаў і прамысловасці Беларусі. Ім дазволена пры неабходнасці ўносіць змяненні і дапаўненні ў дагавор, якія не маюць прынцыповага характару.

ААТ "Белаграпрамбанк" вызначана банкам-агентам па выкананні умоў дагавора з выплатай яму ўзнагароджання ў памеры не больш як 0,02 працэнта сумы, якая падлягае кампенсацыі Беларуссю, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што прадугледжваюцца на гэтыя мэты.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

ААТ "Айыл Банк" створана ўрадам Кыргызскай Рэспублікі пры фінансавай і тэхнічнай падтрымцы Сусветнага банка ў 1996 годзе ў выглядзе фінансава-крэдытнай установы "Кыргызская сельскагаспадарчая фінансавая карпарацыя" (КСФК). Цяпер - адзін з найбуйнейшых фінансавых інстытутаў краіны, які рэалізуе дзяржпраграмы па развіцці аграсектара. Прадастаўляе поўны пералік банкаўскіх паслуг, які ўключае абслугоўванне прыватных і карпаратыўных кліентаў, інвестыцыйны банкаўскі бізнес, гандлёвае фінансаванне і кіраванне актывамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс