Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Жнв 2021

Беларусь плануе развіваць базу для вытворчасці розных вакцын, не толькі ад COVID-19

Беларусь плануе развіваць базу для вытворчасці розных вакцын, не толькі ад COVID-19

12 жніўня, Віцебскі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе развіваць базу для вытворчасці розных вакцын, не толькі ад COVID-19. На гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка асабліва акцэнтаваў увагу сёння на нарадзе па пытанні распрацоўкі процівірусных вакцын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не толькі ад COVID-19. Сёння - так. Сёння пытанне вытворчасці ўласнай вакцыны ад COVID-19. Але мы ствараем вытворчасць усіх вакцын. Сёння гэта кавід, а заўтра іншая нейкая будзе зараза. Але ў нас павінна быць гатова вытворчасць. Як у Расіі", - сказаў беларускі лідар.

"Па нашай вакцыне я сказаў. Але мяне цікавіць, на якой стадыі арганізацыя вытворчасці "Спутніка V" па поўным цыкле на плошчах "Белмедпрэпаратаў". Як мы і дамаўляліся. Гэта не здымае пытанне нашай вакцыны. Ці ўсе пытанні ўрэгуляваны ва ўзаемаадносінах з расійскімі партнёрамі?" - пацікавіўся Прэзідэнт.

У якасці яшчэ адной тэмы нарады Аляксандр Лукашэнка абазначыў вытворчасць некаторых вакцын для жывёл, у тым ліку супраць афрыканскай чумы свіней. "Мы дамаўляліся, што будзем працаваць у гэтым напрамку. Як мяне праінфармавалі, вакцына ёсць. Ці так гэта, таксама абмяркуем гэта пытанне", - сказаў ён.

Як паведамлялася БЕЛТА, у якасці месца для правядзення нарады было выбрана прадпрыемства ў Віцебскай раёне "БелВітуніфарм". На гэты час яно з'яўляецца высокатэхналагічнай, спецыялізаванай біялагічнай вытворчасцю ў галіне ветэрынарнай медыцыны.

Прадпрыемства мае ў асартыменце больш за 150 найменняў ветэрынарных прэпаратаў (сывараткі, вірусныя і бактэрыяльныя вакцыны, лекавыя сродкі) і забяспечвае практычна 50 працэнтаў патрэбнасці краіны ад агульнага аб'ёму ветэрынарных прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі.

Тут жа, як чакаецца, будзе арганізавана вытворчасць айчыннага прэпарату ад COVID-19. Як сцвярджаюць спецыялісты, гэта ў тым ліку сусветная практыка, калі прэпараты для жывёл і людзей вырабляюцца ў рамках адной кампаніі. Прыклад таго - сусветна вядомая кампанія Pfizer.

Для вытворчасці вакцыны прадпрыемства збіраецца пабудаваць новы корпус, тэрыторыя для гэтага падрыхтавана ўжо. Пакуль жа плануецца задзейнічаць спецыяльна падрыхтаваны паверх у асноўным корпусе "БелВітуніфарма". "Новае прадпрыемства будзе выпускаць вакцыну для людзей на сучасным абсталяванні без нейкіх узаемасувязей з жывёльным светам. Тут узаемасувязь толькі адна - гэта вопыт работы. Усё роўна ёсць пэўнае падабенства. Вакцыны для чалавека і жывёл па вытворчых пытаннях на 90 працэнтаў супадаюць. Для вытворчасці розніцы няма", - расказаў журналістам дырэктар ААТ "БелВітуніфарм" Сяргей Бальшакоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі