Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Apr 2017

Беларусь плануе прыцягнуць кітайскі капітал на развіццё 22 прадпрыемстваў

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Умовы і ход работы па ўваходжанні кітайскіх інвестараў у акцыянерны капітал беларускіх арганізацый будуць абмеркаваны ў час візіту 8-14 красавіка дэлегацыі Беларусі ў Кітайскую Народную Рэспубліку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Першы намеснік старшыні Дзяржкаммаёмасці Аляксей Васільеў прыме ўдзел у пасяджэнні камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, дзе выступіць з дакладам аб узаемадзеянні дзяржаўных прадпрыемстваў дзвюх краін. Ён плануе абмеркаваць з прадстаўнікамі Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржмаёмасцю пры Дзяржсавеце КНР ход і актывізацыю работ па пілотным пераліку беларускіх арганізацый з папярэднімі ўмовамі ўваходжання кітайскіх інвестараў у іх акцыянерны капітал.

Пілотны пералік беларускіх арганізацый быў сфарміраваны ў пачатку бягучага года і ў лютым 2017-га перададзены на разгляд кітайскаму боку. У яго ўключаны 22 беларускія прадпрыемствы, у тым ліку "Гарызонт", "Магілёўхімвалакно", "Гомсельмаш", ААТ "БАТЭ" - кіруючая кампанія холдынга "Аўтакампаненты", МТЗ.

Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі, у ходзе візіту беларускай дэлегацыі таксама плануецца правядзенне 9-га пасяджэння рабочай групы па пытаннях Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Бакі плануюць абмеркаваць перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай і фінансавай сферах, гандлі, вытворчасці і кааперацыі. Акрамя таго, прадугледжваецца разгледзець пытанні развіцця Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка з выкарыстаннем тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР, павышэння яго інвестыцыйнай прывабнасці і развіцця інвестпраектаў у парку.

Беларускую дэлегацыю ўзначальвае міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі. У яе склад таксама ўваходзяць намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў, кіраўнік ДУ "Адміністрацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Індустрыяльны парк "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Валянцін Татарыцкі, першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Кручанаў, намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Субоцін, намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Корчык, намеснік міністра эканомікі Павел Уцюпін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі