Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Снж 2015

Беларусь плануе павялічыць закупкі рысу ў В'етнаме больш як у 3 разы да 1,5 тыс. т

8 снежня, Ханой /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь плануе павялічыць закупкі рысу ў В'етнаме больш як у 3 разы да 1,5 тыс.т. Аб гэтым паведаміў 8 снежня журналістам старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Валерыя Іванова, цяпер Беларусь закупіла рыс у аб'ёме 400 т. Ён пацвердзіў, што цяпер закупкі рысу з В'етнама ідуць праз пасрэднікаў, і паабяцаў на працягу года выправіць сітуацыю, закупляючы гэтыя крупы без пасрэднікаў.

Валерый Іваноў адзначыў, што Белкаапсаюз ужо некалькі гадоў закупляе в'етнамскую сельгаспрадукцыю, пры гэтым асноўная крыніца паставак - рыс. Паводле яго слоў, кожная другая прададзеная ў Беларусі тона рысу - в'етнамская.

Ён падкрэсліў, што Белкаапсаюз мае намер актывізаваць работу па закупках у В'етнаме кавы, чаю, фруктаў, рыбнай прадукцыі.

У той жа час беларускі бок мае намер нарасціць экспарт у В'етнам вырабаў з футра, інтарэс да якіх тут ёсць, і некаторыя іншыя віды прадукцыі.

Старшыня праўлення Белкаапсаюза выказаў надзею, што праведзены ў Ханоі Беларуска-в'етнамскі бізнес-форум пасадзейнічае заключэнню новых дамоўленасцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс