Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Jul 2018

Беларусь плануе пастаўляць ялавічыну і мяса птушкі ў ААЭ

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе пастаўляць ялавічыну і мяса птушкі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, паведаміў 12 ліпеня журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло пасля перагавораў з генеральным дырэктарам Эмірацкага агенцтва па стандартызацыі і метралогіі Абдалой аль-Маіні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь плануе пастаўляць у ААЭ малочную прадукцыю, ялавічыну і мяса птушкі. Першы крок - гэта сертыфікацыя нашых прадпрыемстваў. Нас цікавіць не толькі рынак Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, але і пастаўкі праз ААЭ ў краіны Блізкага Усходу, Афрыкі, Азіі. ААЭ - буйнейшы лагістычны цэнтр. Але каб трапіць на гэты рынак, трэба прайсці ўсе этапы сертыфікацыі, ветэрынарнага кантролю нашых прадпрыемстваў", - сказаў Ігар Брыло.

Беларусь і ААЭ падпісалі пагадненне аб узаемным прызнанні ветэрынарных сертыфікатаў на малако і малочную прадукцыю, мяса і мясную прадукцыю, а таксама мёд і гатовую харчовую прадукцыю ў шырокім асартыменце. ТАА "БелХаляль" пачало акрэдытацыю ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах для таго, каб сертыфікаты "Халяль", што выдаюцца арганізацыяй, прызнаваліся ў ААЭ. Беларускім прадпрыемствам трэба прайсці сертыфікацыю для паставак прадуктаў харчавання на рынак ААЭ. "Гэта будзе паэтапны працэс. У першую чаргу мы плануем сертыфікацыю буйных беларускіх вытворцаў з шырокім асартыментам прадукцыі. У першапачатковы пералік прадпрыемстваў, якія плануецца сертыфікаваць, увайшло каля 20 арганізацый малочнай і мясной галіны. "У спісе чатыры птушкафабрыкі: ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка", ААТ "Птушкафабрыка "Дружба", СЗАТ "Сервалюкс", - адзначыў намеснік міністра.

Абдала аль-Маіні высока ацаніў якасць беларускай прадукцыі. "Асноўная мэта візіту нашай дэлегацыі ў Беларусь - зняць бар'еры ў гандлі, забяспечыць пастаўкі беларускай прадукцыі ў ААЭ. Хацелася б, каб у выстаўцы Gulfood у Дубаі ў лютым 2019 года сертыфікацыя была пройдзеным ужо этапам і можна было абмяркоўваць нарошчванне тавараабароту паміж нашымі краінамі", - дадаў ён.

Экспарт арганізацый Мінсельгасхарча ў ААЭ ў 2017 годзе склаў $567,1 тыс., а ў студзені-маі 2018 года - $150 тыс. Сваю прадукцыю пастаўлялі адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Смаргонскія малочныя прадукты", "Савушкін прадукт", "Беллакт", "Лідскі малочна-кансервавы камбінат", "Слуцкі сыраробны камбінат" і "Тураўскі малочны камбінат".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі