У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Ліс 2016

Беларусь плануе пашырыць прысутнасць на аграпрамысловым рынку Кітая

5 лістапада, Рыга /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе пашырыць прысутнасць на аграпрамысловым рынку Кітая. Умовы ўзаемадзеяння дзвюх краін па шэрагу перспектыўных напрамкаў, у тым ліку ў аграпрамысловым комплексе, абмяркоўваліся 5 лістапада ў Рызе на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з прэм'ерам Дзяржаўнага савета Кітая Лі Кэцянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы спадзяёмся, што ў гэтым годзе зможам завяршыць працэдуру па допуску ялавічыны. Акрамя таго, стварэнне сумесных прадпрыемстваў у Кітаі дасць магчымасць актывізаваць продажы нашай сельскагаспадарчай тэхнікі", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Перспектыўным прэм'ер-міністр таксама назваў супрацоўніцтва дзвюх краін у прамысловасці і гандлі паслугамі, перш за ўсё турыстычнымі.

Яшчэ адзін напрамак узаемавыгаднага партнёрства - фінансавы сектар. "У час візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай на рабочым узроўні дасягнута дамоўленасць аб адкрыцці ў Беларусі прадстаўніцтва Дзяржаўнага банка развіцця КНР. Спадзяюся на вашу падтрымку, - сказаў Андрэй Кабякоў. - Мы прадаўжаем работу па асваенні крэдытных ліній, стварэнні інвестыцыйных фондаў".

Ён нагадаў, што на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў дзвюх краін было прапанавана прапрацаваць пытанне аб стварэнні механізма правядзення дыстанцыйных перагавораў паміж Беларуссю і Кітаем. Пакуль гэты механізм знаходзіцца ў рабоце, прэм'ер-міністр Беларусі прапанаваў Лі Кэцяну разгледзець некалькі важных пытанняў, якія датычацца рэалізацыі сумесных праектаў. "Лічу, што з удзелам прэм'ер-міністраў гэтыя пытанні знойдуць сваё рашэнне", - рэзюмаваў кіраўнік беларускага ўрада

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску