У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Лют 2019

Беларусь плануе ў 2019 годзе атрымаць не менш як 9 млн т збожжа

Беларусь плануе ў 2019 годзе атрымаць не менш як 9 млн т збожжа

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе ў 2019 годзе атрымаць не менш як 9 млн т збожжа, паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун у час ІІІ Міжнароднага форуму "Беларусь аграрная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па аб'ёмных паказчыках мы павінны атрымаць не менш як 9 млн т збожжа, 5 млн т цукровых буракоў, 1,2 млн т бульбы, забяспечыць на ўзроўні 2018 года атрыманне плодаагародніннай прадукцыі, нарыхтаваць паўтарагадовы запас кармоў. Для гэтага ёсць усё неабходнае, самае галоўнае - выкананне ўсіх элементаў тэхналогіі: падрыхтоўка глебы, унясенне мінеральных і арганічных угнаенняў, своечасовая сяўба і своечасовая ўборка", - сказаў Уладзімір Гракун.

Ён падкрэсліў, што, паколькі 2018 год быў няпростым, у 2019 годзе перад сельскай гаспадаркай Беларусі стаяць амбіцыйныя задачы. "Фактычна ў 2019 годзе нам трэба прырасці на 22 працэнты па вытворчасці сельгаспрадукцыі раслінаводства, пры гэтым па збожжы - на 44 працэнты. Мы павінны цалкам забяспечыць выкананне дзяржаўнага заказу па пастаўках збожжа, насенны фонд і жывёлагадоўлю фуражным збожжам", - адзначыў намеснік міністра.

ІІІ Міжнародны форум "Беларусь аграрная" праходзіць сёння ў Мінску. Арганізатарам выступае часопіс "Продукт.BY" пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Мэта форуму - садзейнічаць выхаду беларускага аграпрамысловага комплексу краіны на сучасны тэхналагічны ўзровень, пошуку новых рынкаў збыту, прадуктовых ніш, партнёраў, кліентаў. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі аграбізнесу з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін.

Вядучыя айчынныя і замежныя эксперты ў галіне кормавытворчасці, перапрацоўкі рапсу, бульбаводства і плодаагародніцтва, прадстаўнікі навукі, фінансавых інстытутаў раскажуць аб прынцыпах дакладнага земляробства, інавацыях у паляводстве, садаводстве, аграхіміі, арганізацыі вытворчых працэсаў, менеджменце, магчымасцях лічбавізацыі, сродках маніторынгу, навігацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску