У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Врс 2018

Беларусі ўпершыню прысвоены суверэнны крэдытны рэйтынг кітайскага агенцтва CCXI

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайскае рэйтынгавае агенцтва "Чайна Чэнсінь Інтэрнэшнл Крэдыт Рэйтынг Компані Лімітэд" (CCXI) прысвоіла Беларусі суверэнны крэдытны рэйтынг па кітайскай нацыянальнай рэйтынгавай шкале на ўзроўні "АА+" са стабільным прагнозам. Адначасова агенцтва прысвоіла Беларусі суверэнны рэйтынг па міжнароднай шкале на ўзроўні "BBg". Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Агенцтва адзначыла аднаўленне эканамічнага росту пасля двухгадовай рэцэсіі, а таксама ўстойлівасць сістэмы дзяржаўных фінансаў дзякуючы мерам па бюджэтнай кансалідацыі. Сярод іншых моцных бакоў краіны эксперты CCXI вылучаюць вялікую вытворчую базу Беларусі, дыверсіфікацыю вытворчасці і высокі ўзровень жыцця насельніцтва.

Драйверам для павышэння рэйтынгу могуць стаць больш высокія, чым чакаецца, тэмпы росту эканомікі, дыверсіфікацыя партфеля дзяржаўнага доўгу і павышэнне эфектыўнасці кіравання. Фактарамі паніжэння рэйтынгу агенцтва называе запаволенне тэмпаў эканамічнага росту і структурных рэформ, а таксама магчымае павелічэнне нагрузкі на бюджэт.

Атрыманне крэдытнага рэйтынгу па кітайскай нацыянальнай шкале ажыццяўляецца ў рамках падрыхтоўкі да выпуску дзяржаўных аблігацый Беларусі на ўнутраным рынку КНР.

У Мінфіне адзначылі, што прысвоеныя агенцтвам CCXI рэйтынгі паслужаць дадатковай незалежнай ацэнкай крэдытаздольнасці Беларусі для замежнай інвестыцыйнай супольнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс