Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Ліс 2021

Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
Фота з архiва

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 лістапада павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 кастрычніка 2021 года нумар 621, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін змяняюцца, у прыватнасці, на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты - $71,2 за 1 т (раней - $62,8), прамагонны бензін - $39,1 за 1 т (раней - $34,5), таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачнае - $21,3 за 1 т (раней - $18,8).

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся з 1 кастрычніка. Тады яны зніжаліся.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі