Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Жнв 2018

Беларусь павялічыць пастаўкі ялавічыны на кітайскі рынак

Фота Pixabay

29 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь мае намер павялічыць пастаўкі ялавічыны на кітайскі рынак, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Кітаі па выніках перагавораў у Пекіне міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца.

Міністр правёў перагаворы з кіраўніцтвам Асацыяцыі мясной прамысловасці КНР, кампаній "Вялікі Шаўковы шлях" і "Чэнду Хаюньда". На сустрэчы бакі абмеркавалі бягучую сітуацыю на кітайскім рынку ялавічыны, тэму нарошчвання паставак беларускай прадукцыі, а таксама рэалізацыю інвестыцыйных праектаў кітайскімі партнёрамі ў Беларусі.

Акрамя таго, Леанід Заяц сустрэўся з кіраўніцтвам CITIC Group і яе даччынымі кампаніямі, звязанымі з сельскай гаспадаркай і фінансавымі паслугамі. Разглядалася ажыццяўленне важных двухбаковых праектаў, а таксама планы па інвестыцыйным і гандлёвым супрацоўніцтве паміж Беларуссю і CITIC Group у сельскагаспадарчай сферы.

У час сустрэчы з кіраўніком Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў ветэрынарыі і допуску беларускай сельгаспрадукцыі на рынак КНР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс