Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Лют 2017

Беларусь паставіць у Зімбабвэ абсталяванне для апрацоўкі алмазаў на $30 млн

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь паставіць у Зімбабвэ абсталяванне для апрацоўкі алмазаў на $30 млн, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на газету The Herald.

Абсталяванне будзе пастаўлена ў адрас кансалідаванай алмазнай кампаніі Зімбабвэ (ZCDC) у бліжэйшы час. Пастаўка ажыццяўляецца па крэдытным дагаворы праз Рэзервовы банк Зімбабвэ і накіравана на мадэрнізацыю алмазаздабыўной прамысловасці.

"Гэта адна з некалькіх пазык, якія Зімбабвэ атрымлівае ад Беларусі для падтрымкі вытворчага сектара", - адзначаецца ў The Herald. Дадатковае абсталяванне дасць магчымасць перапрацоўваць алмазы, здабытыя не толькі на россыпных, але і на карэнных радовішчах. "Здзелка праведзена ўжо, і хутка на месца прыбудзе каманда спецыялістаў з Беларусі, каб ацаніць, як яны будуць устанаўліваць абсталяванне", - піша газета са спасылкай на топ-менеджара ZCDC Рэгі Ньяшану.

У Беларусі ёсць уласныя магутнасці па агранцы натуральных і штучных алмазаў на прадпрыемстве "Крышталь" у Гомелі. Сыравіна для яго пастаўляецца з-за мяжы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі