Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліп 2021

Беларусь пастаўляе ў Казахстан больш за 650 таварных пазіцый

Беларусь пастаўляе ў Казахстан больш за 650 таварных пазіцый
Фота з архiва

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пастаўляе ў Казахстан больш за 650 таварных пазіцый. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін перад сустрэчай бізнесу з кіраўнікамі загранустаноў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Казахстан - традыцыйны партнёр Беларусі, там ведаюць нашу прадукцыю з пункту гледжання асартыменту і якасці, і статыстыка знешнегандлёвага абароту пацвярджае зацікаўленасць казахстанскага боку ў супрацоўніцтве з Беларуссю. Нягледзячы на тое што мінулы год быў складаны, у Казахстане з сакавіка па май нават было аб'яўлена надзвычайнае становішча, значыць практычна нічога не працавала, але нават у гэтых умовах зніжэнне тавараабароту і экспарту, у прыватнасці, склала ўсяго 2,4 працэнта па мінулым годзе", - адзначыў дыпламат.

Паводле яго інфармацыі, у бягучым годзе сітуацыя палепшылася. "Зразумела, што ўплываюць антыкавідныя мерапрыемствы, якія праводзяцца і ў Беларусі, і ў Казахстане, зняцце пэўных абмежаванняў, усё гэта пакрыху павялічыла дзелавыя кантакты паміж двума бакамі, у выніку экспарт павялічваецца. Прычым асаблівасць супрацоўніцтва з Казахстанам заключаецца ў тым, што няма монапрадукту, ад якога залежаць аб'ёмы экспартных паставак, а гандаль даволі дыверсіфікаваны. Мы прадаём туды больш за 650 таварных пазіцый, каля 30 працэнтаў займаюць нашы прадукты харчавання, яны карыстаюцца попытам, там ведаюць іх якасць. Таму нашы суб'екты гаспадарання актыўна прадаўжаюць працаваць на казахстанскім рынку, адкрываюць новыя пункты, прыходзяць новыя партнёры, у выніку гэта павялічвае тавараабарот", - адзначыў Павел Уцюпін.

Другі перспектыўны, на думку пасла, напрамак супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана - машынабудаўнічая прадукцыя, доля якой у экспарце ў Казахстан складае каля 38 працэнтаў. "Тут мы ідзём выверанай стратэгіяй. Казахстан цяпер актыўна займаецца развіццём сыравіннага сектара эканомікі, таму і ў гэтым напрамку нашы агульныя інтарэсы добра стыкуюцца. У выніку мы пашыраем вытворчасць тых зборачных прадпрыемстваў, якія ўжо маем, у прыватнасці па трактарах. Таксама мы ідзём на паглыбленне лакалізацыі, якая выгадна і беларускаму, і казахстанскаму боку, таму што такім чынам мы атрымліваем добрую казахстанскую вытворчасць, якая можа атрымаць пэўныя льготы і падтрымку дзяржавы, што дасць магчымасць больш паспяхова канкурыраваць з імпартнымі аналагамі, якія пастаўляюцца ў Казахстан, - паведаміў кіраўнік дыпмісіі. - Пры гэтым мы імкнёмся да скарачэння транспартных расходаў".

Таксама Беларусь і Казахстан разглядаюць такія новыя напрамкі супрацоўніцтва, як вытворчасць дарожна-будаўнічай тэхнікі і ў галіне пажарнай тэхнікі, на якую ёсць вялікі попыт на рынку Казахстана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі