У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліс 2016

Беларусь пакуль не разглядала магчымасць запуску ўласнага пілатуемага касмічнага карабля

Беларусь пакуль не разглядала магчымасць запуску ўласнага пілатуемага касмічнага карабля17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пакуль не разглядала магчымасць запуску ўласнага пілатуемага касмічнага карабля. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пакуль мы не прадумвалі пытанне аб стварэнні свайго пілатуемага карабля, можа, калі-небудзь мы да гэтага прыйдзем. Гэта ж не проста для іміджу, праект павінен быць у нейкай ступені акупны. Думаю, гэта не было б праблемай - пабудаваць карабель разам з расіянамі, або еўрапейцамі, або амерыканцамі. Пытанне толькі - ці трэба. Паколькі ўласныя задачы мы можам вырашыць і разам з расіянамі, закінуўшы ў космас касманаўта са сваёй праграмай. Хутчэй за ўсё, і танней гэта будзе зрабіць такім чынам", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, напрыклад, магла б быць дамоўленасць з расіянамі аб тым, каб дагрузіць праграмай, якая цікавіць беларусаў, экспедыцыю, што ўзначальвае ўраджэнец горада Чэрвень Мінскай вобласці вядомы касманаўт Алег Навіцкі. Ён адправіцца ў космас у якасці камандзіра карабля "Саюз МС-03".

Аднак кіраўнік дзяржавы не выключыў, што магчымасць запуску ўласнага пілатуемага касмічнага карабля можа стаць тэмай для абдумвання. Беларусь мае спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, ёсць і спадарожнік сувязі на арбіце. Больш таго, беларусы стварылі свой ЦКП разам з кітайскімі спецыялістамі, а таксама прайшлі навучанне, яны вельмі падрыхтаваны для работы ў комплексе кіравання.

Хутка Беларусь запусціць наступны спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, тым больш што гэта ўласны прадукт на аснове расійскай платформы. "Начынку мы робім самі і не толькі для сябе. І расійскія спадарожнікі ў кааперацыі, і для іншых дзяржаў ствараем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс