Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Чэр 2015

Беларусь падпісала кантракт з холдынгам "Верталёты Расіі" на пастаўку 12 верталётаў Мі-8МТВ-5

16 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міністэрства абароны Беларусі падпісала з холдынгам "Верталёты Расіі" на міжнародным ваенна-тэхнічным форуме "Армія-2015", які адкрыўся сёння ў Падмаскоўі, кантракт на пастаўку ў 2016-2017 гадах 12 ваенна-транспартных верталётаў Мі-8МТВ-5, паведамляе БЕЛТА.

"Рэспубліка Беларусь з'яўляецца важным партнёрам Расіі ў галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Верталёты Мі-8МТВ-5 дапамогуць Саюзнай дзяржаве павысіць абараназдольнасць і пашырыць патэнцыял узброеных сіл", - сказаў на цырымоніі падпісання кантракта генеральны дырэктар холдынга "Верталёты Расіі" Аляксандр Міхееў.

Ён адзначыў, што падпісанне такога маштабнага кантракта стала яшчэ адным крокам у справе ўмацавання дружбы і дзелавых адносін паміж дзвюма краінамі.

Паводле слоў Аляксандра Міхеева, кантракт будзе выкананы ў адпаведнасці з беларуска-расійскім дагаворам аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, гэта значыць пастаўка верталётаў будзе ажыццяўляцца на тых жа ўмовах і з такімі ж характарыстыкамі, як для расійскіх Узброеных Сіл.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі