Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Май 2020

Беларусь пачынае пастаўкі нафты з ЗША

Беларусь пачынае пастаўкі нафты з ЗША
Фота з архiва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пачынае пастаўкі нафты з ЗША. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, паведамляе БЕЛТА.

"З задавальненнем пацвярджаю пачатак паставак нафты з ЗША ў Беларусь. Гэта стала магчымым па выніках дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту ў Рэспубліку Беларусь 1 лютага 2020 года Дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа і сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам", - адзначыў міністр.

Ажыццяўленне паставак амерыканскай нафты з'яўляецца часткай дзяржаўнай стратэгіі па дыверсіфікацыі крыніц і забеспячэнні ўстойлівай работы нафтаперапрацоўчага комплексу Беларусі ў 2020-м і ў наступныя гады.

"Разглядаем супрацоўніцтва з ЗША ў нафтавай сферы як істотны элемент энергетычнай бяспекі дзяржавы, як важную частку гандлёвага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, якое развіваецца бакамі і мае значны патэнцыял, а таксама як фактар забеспячэння суверэнітэту нашай краіны ў эканамічнай галіне, - адзначыў Уладзімір Макей. - Вядзём работу з амерыканскім бокам па далейшым развіцці двухбаковых эканамічных сувязей. Створаныя намаганнямі Мінска і Вашынгтона новыя магчымасці ў галіне гандлю і капіталаўкладанняў выгадны амерыканскім і беларускім кампаніям".

Міністр таксама заявіў, што беларускі бок прадоўжыць дзейнічаць у інтарэсах умацавання партнёрскіх адносін з ЗША, якія, паводле нашага пераканання, уяўляюць сабой уклад у агульныя намаганні па пераадоленні супярэчнасцей у Еўра-Атлантыцы і Еўразіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі