Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Лют 2020

Беларусь пачне road show еўрабондаў 2 сакавіка - Мінфін

Беларусь пачне road show еўрабондаў 2 сакавіка - Мінфін
Фота з архiва

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пачне road show еўрабондаў 2 сакавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства фінансаў Беларусі.

"Беларусь аб'явіла аб пачатку правядзення з 2 сакавіка сустрэч з патэнцыяльнымі інвестарамі ў шэрагу гарадоў ЗША, Франкфурце-на-Майне і Лондане ў рамках здзелкі па размяшчэнні новых выпускаў еўрааблігацый Рэспублікі Беларусь", - сказалі ў Мінфіне.

Раней міністр фінансаў Максім Ермаловіч паведамляў, што Мінфін Беларусі будзе тэхнічна гатовы да размяшчэння еўрабондаў у I квартале 2020 года. Што датычыцца аб'ёмаў размяшчэння, то Мінфін арыентуецца на закладзены ў бюджэт аб'ём размяшчэння дзяржаблігацый на знешнім рынку $1 млрд 350 млн за вылікам планавых пазык на расійскім рынку. "Мы арыентуемся на $1-1,2 млрд, але ўсё будзе вызначацца станам рынку і стаўкамі, альтэрнатывамі прыцягнення рэсурсаў, у залежнасці ад гэтага будзем прымаць рашэнне па аб'ёмах", - тлумачыў Максім Ермаловіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі