Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Лют 2019

Беларусь па аб'ёме тавараабароту ў 2018 годзе на чацвёртым месцы сярод усіх гандлёвых партнёраў Расіі

Беларусь па аб'ёме тавараабароту ў 2018 годзе на чацвёртым месцы сярод усіх гандлёвых партнёраў Расіі

6 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь па аб'ёме тавараабароту па выніках 2018 года захавала чацвёртае месца сярод усіх гандлёвых партнёраў Расіі і першае - сярод краін СНД. Аб гэтым сведчаць даныя аб расійскім знешнім гандлі, прадстаўленыя карэспандэнту БЕЛТА ў Федэральнай мытнай службе (ФМС) Расіі.

Паводле звестак расійскай мытнай статыстыкі, беларуска-расійскі тавараабарот у 2018 годзе (разам з далічэннямі ФМС на няўлічаныя аб'ёмы ўзаемнага гандлю) склаў $35 млрд 686,2 млн. У параўнанні з 2017 годам ён павялічыўся на 10,8 працэнта.

Беларусь па аб'ёме гандлю з Расіяй апярэдзілі толькі Кітай ($108,3 млрд), Германія ($59,6 млрд) і Нідэрланды ($47,2 млрд). Далей пасля Беларусі ідуць Італія, Турцыя, ЗША, Рэспубліка Карэя, Польшча, Японія, Казахстан і Францыя.

Па выніках 2017 года Беларусь таксама была чацвёртым гандлёвым партнёрам Расіі сярод усіх краін свету і першым - сярод дзяржаў СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі