Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Jun 2017

Беларусь не збіраецца выходзіць з расійскага рынку - Макей

5 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь не збіраецца выходзіць з расійскага рынку. Аб гэтым заявіў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА аб тым, як суадносяцца дыверсіфікацыя беларускага экспарту і імкненне да пашырэння доступу беларускіх тавараў на расійскі рынак.

"Не бачу абсалютна ніякіх супярэчнасцей у гэтым падыходзе, - сказаў Уладзімір Макей. - Мы заўсёды гаворым гэта не толькі нашым расійскім сябрам, але і нашым еўрапейскім партнёрам: мы не збіраемся нікуды ісці ад Расіі. Больш таго, мы цудоўна разумеем, што нашы эканомікі і народна-гаспадарчыя сістэмы цесна пераплецены, і мы ніколі не адыдзем ад таго, каб супрацоўнічаць адзін з адным. Таму ёсць дакладнае разуменне таго, што мы ні ў якай меры не збіраемся рваць сувязі, тым больш эканамічныя, палітычныя, ваенныя, з нашымі расійскімі сябрамі".

Разам з тым, адзначыў міністр, на фоне фінансава-эканамічных крызісаў Беларусі неабходна мець нейкія падушкі бяспекі для таго, каб пазбегнуць глабальных узрушэнняў. "Мы хочам не толькі захаваць, але і нарошчваць нашу прысутнасць на расійскім рынку, - заявіў міністр. - Адначасова мы хочам мець больш цесныя кантакты з краінамі так званай далёкай дугі, з Еўрапейскім саюзам, які з'яўляецца нашым другім гандлёва-эканамічным партнёрам пасля Расіі".

Ён падкрэсліў, што ў беларускага боку ёсць дакладная нацэленасць на захаванне традыцыйных рынкаў у Расіі. "Таму будзьце ўпэўнены, што ніхто ў Беларусі нават не мае ніякіх намераў адарвацца ад Расіі, - запэўніў Уладзімір Макей. - Тым больш мы разумеем, што толькі з суседнімі краінамі можам мець большы аб'ём гандлю, і гэта будзе карысна і нашым дзяржавам, і нашым народам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі